Кантэйнеры на выкарыстаныя батарэйкі паставяць у дварах Менску. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара ў вытворчасці ААТ «БелВТІ» Аляксандр Дзятко, перадаюць «Менск-Навіны».
Кампанія плануе ўсталяваць 200 скрыняў для адпрацаваных элементаў сілкавання ў 2024 годзе.
Зробяць гэта, каб месцаў для збору нестандартных адкідаў стала больш, каб яны былі бліжэйшыя.
Пакуль кантэйнеры паставілі ў некалькіх дварах у Мачулішчах. Спецыялісты прасочаць за вынікамі эксперыменту.
Са словаў Дзятка, попыт на новыя віды кантэйнераў у насельніцтва расце, бо ва ўжытку выкарыстоўваецца ўсё больш элементаў сілкавання.
Новыя кантэйнеры з’явіліся і ў менскіх падʼездах. Гэта спецыяльныя скрыні для непатрэбнай рэкламы. Эксперымент правядуць у 75 шматкватэрных дамах. Іх колькасць пашырыцца, калі вынікі будуць станоўчымі.
Скрыню можна будзе выкарыстоўваць не толькі на дакучлівыя рэкламныя буклеты, але і каб збіраць смецце – у прыватнасці, паперу. Калі кантэйнер запоўніцца, варта патэлефанаваць на паказаны на ім нумары, і яго вынясуць.
СП, belsat.eu