навіны

Расея абстраляла беспілотнікамі Запарожжа. Пацярпелі амаль 30 чалавек

Наступствы абстрэлу Запарожжа
Наступствы абстрэлу Запарожжа расейскімі беспілотнікамі ўвечары 1 траўня. Фота: ДСНС Запоріжжя / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Позна ўвечары 1 траўня расейскія войскі нанеслі масавы ўдар беспілотнікамі па ўкраінскім Запарожжы. Атака выклікала некалькі пажараў, пацярпелі амаль 30 асобаў, паведаміў кіраўнік Запарожскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Іван Фэдараў. Інфармацыя пра аднаго загінулага, што з’явілася раней у СМІ, не пацвердзілася.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэймз Дэйвід Вэнс. Фота: Vice President JD Vance / Facebook
Міру пакуль не будзе. Віцэ-прэзідэнт ЗША Вэнс даў на перамовы яшчэ 100 дзён Вайна

Паводле кіраўніка АДА, расейцы запусцілі па Запарожскай вобласці 349 дронаў, учынілі 214 артылерыйскіх абстрэлаў, 17 авіяўдараў і 9 удараў з рэактыўных сістэмаў залпавага агню.


У выніку абстрэлу быў разбураны шматпавярховы жылы дом і ўзнік пажар на плошчы 100 квадратных метраў. Яшчэ некалькі дамоў, а таксама ўніверсітэт і аб’ект інфраструктуры пашкоджаныя. Акрамя таго, працаўнікі МНС патушылі пажар у пяці гаражах.


Усю ноч ратаўнікі разбіралі завалы. Станам на раніцу 2 траўня вядома пра 29 параненых. СМІ паведамлялі пра аднаго загінулага, аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася. Сярод траўмаваных – 13-гадовы хлопец. 12 асобаў застаюцца ў медычных установах Запарожжа.


Папярэдні раз Расея масава атакавала Украіну беспілотнікамі ўначы 27 красавіка. Тады пацярпелі Жытомірская, Днепрапятроўская, Адэская, Данецкая, Сумская і Чаркаская вобласці Украіны. Са 149 беспілотнікаў было збіта 57.


28 красавіка прэс-служба Крамля паведаміла, што Уладзімір Пуцін абвясціў поўнае прыпыненне баявых дзеянняў на 8–10 траўня. Расея мяркуе, што «ўкраінскі бок мусіць пераняць гэты ўзор». Калі гэтага не здарыцца, Крэмль абяцае «адэкватны і эфектыўны адказ».


Папярэдняе замірэнне, якое абвяшчаў Пуцін, велікоднае, мусіла дзеяць з 18:00 19 красавіка да 00:00 21 красавіка. Аднак Расея парушыла сваё ж абяцанне цішыні на Вялікдзень 2935 разоў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10