Naviny

Жыхароў Асіповічаў з псіхічнымі захворваннямі запісалі ў дармаеды і бралі з іх поўную камуналку

квітанцыя, камунальныя паслугі
Квітанцыя за камунальныя паслугі. Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: БелТА

Пракуратура Асіповіцкага раёну падчас правярання раскрыла выпадкі, калі з жыхароў, што цярпяць ад псіхічных хваробаў, мясцовыя органы ЖКГ бралі поўную аплату камунальных паслуг, як з незанятых у эканоміцы, апавялі ў Службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.