навіны

Пуцін абвясціў замірэнне на 8–10 траўня

Царква
Царква, разбураная ў выніку расейскага нападу ў Касцянтынаўскім раёне, Украіна, 27 красавіка 2025 года. Фота: Jose Colon/Anadolu via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін абвясціў поўнае прыпыненне баявых дзеянняў з 8 да 10 траўня ўключна. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Крамля 28 красавіка.

«Пастановаю вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, зыходзячы з гуманітарных меркаванняў, у дні 80-гадовай гадавіны Перамогі – з нуля гадзінаў з 7 на 8 траўня да нуля гадзінаў з 10 на 11 траўня – расейскі бок абвяшчае замірэнне. На гэты перыяд спыняюцца ўсе баявыя дзеянні», – гаворыцца ў паведамленні.

Доналд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Ватыкане. 26 красавіка 2025 года. Фота: Office of the President of Ukraine via Getty Images

Як хутка Трамп забудзе пра размову з Зяленскім? Палітолаг – пра сустрэчу прэзідэнтаў у Ватыкане

навіны

Адзначаецца, што Расея мяркуе, што «ўкраінскі бок мусіць пераняць гэты ўзор». Калі гэтага не здарыцца, Крэмль абяцае «адэкватны і эфектыўны адказ».


Заяўляецца, што расейскі бок нібыта гатовы да «мірных перамоваў без папярэдніх умоваў, накіраваных на ліквідацыю першапрычынаў украінскага крызісу, канструктыўнага ўзаемадзеяння з міжнароднымі партнёрамі».


Ад прэс-службы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага адказу яшчэ не было.


Мінулым разам Уладзімір Пуцін выступіў ініцыятарам замірэння на Вялікдзень 20 красавіка. Аднак фактычна яго не было – абстрэлы па Украіне працягваліся. Паводле Уладзіміра Зяленскага, колькасць парушэнняў расейскім войскам абяцання цішыні склала 2935. А ўкраінскія вайскоўцы паведамлялі, што на зямлі расейскія войскі выкарыстоўваюць замірэнне, каб расчысціць дарогу для будучых наступаў.


Таксама Мінабароны Расеі абвінаваціла Украіну ў тым, што гэта тая зрывала велікоднае замірэнне.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10