Агульная колькасць парушэнняў расейскім войскам абяцання цішыні на Вялікдзень за 20 красавіка склала 2935. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Паводле Уладзіміра Зяленскага, найбольш абстрэлаў і штурмавых дзеянняў было на пакроўскім кірунку. На курскім таксама не распаўсюдзілася расейскае абяцанне поўнай цішы. Па ўсім фронце адбыліся 96 расейскіх штурмавых дзеянняў, 1882 абстрэлы ўкраінскіх пазіцыяў, у тым ліку 812 з цяжкага ўзбраення. Расейскія дроны атакавалі Украіну больш за 950 разоў.
«У гэты дзень Маскве не хапіла, каб адказаць як на прапанову поўнага спынення агню на наступныя 30 содняў пасля Вялікадня, гэтак і на прапанову падоўжыць хоць бы цішу ў небе адносна цывільнай інфраструктуры ды ўстрымацца ад удараў ракетамі і дронамі.
Характар украінскіх дзеянняў будзе заставацца люстраным: на цішыню будзем адказваць цішынёю, на абарону ад расейскіх удараў будуць нашыя ўдары. Дзеянні заўсёды больш красамоўныя за словы», – адзначыў Уладзімір Зяленскі.
Велікоднае перамір’е мусіла дзеяць з 18:00 19 красавіка да 00:00 21 красавіка. Ініцыятарам стаўся Пуцін. Уладзімір Зяленскі пагадзіўся і прапанаваў прадоўжыць перамір’е на 30 дзён, аднак не атрымалася нават невялікага зарамірэння.
У сваю чаргу Мінабароны Расеі абвінаваціла ўкраінскіх вайскоўцаў у парушэнні перамір’я.
Арсен Рудэнка belsat.eu