навіны

«Магчыма, ён проста падманвае мяне?» Трамп дапусціў, што Пуцін не хоча канчаць вайны

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп
Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп апублікаваў у сацыяльнай сетцы Truth Social допіс, у якім напісаў, што Пуцін, магчыма, не хоча завяршаць вайны ва Украіне і падманвае яго.

Пачаў свой допіс Трамп з крытыкі выдання «New York Times», у публікацыі якога гаварылася, што Украіна будзе вымушаная аддаць свае тэрыторыі, у тым ліку Крым, каб скончыць вайну.

,,

«Якую б угоду я ні заключыў адносна Расеі і Украіны, якая б добрая яна ні была, нават калі гэта будзе найвялікшая ўгода з усіх, што калі-небудзь заключаліся, «New York Times» будзе кепска пра яе казаць. <…> Чаму гэты легкадумны рэпарцёр не кажа, што менавіта Абама дазволіў Расеі скрасці Крым ва Украіны без адзінага стрэлу?»


Доналд Трамп і Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы ў Ватыкане 26 красавіка 2025 года. Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

«Сустрэча, якая мае патэнцыял стацца гістарычнаю»: Зяленскі – пра размову з Трампам у Ватыкане

навіны

Трамп яшчэ раз згадаў, што не меў ніякага дачынення да «гэтай дурной вайны», акрамя таго, што ён даў Украіне «Джэвэліны», што гэта вайна «соннага» Джо Байдэна, і яна ніколі б не здарылася, калі б прэзідэнтам быў ён, Доналд Трамп. Амерыканскі лідар у сваім допісе сцвярджае, што спрабуе «навесці парадак у тым бязладдзі, што яму пакінулі Абама і Байдэн», а потым пераходзіць да нядаўніх абстрэлаў Украіны Расеяй.

,,

«У Пуціна не было ніякіх нагодаў абстрэльваць ракетамі мірныя раёны, гарады і мястэчкі за апошнія некалькі дзён. Гэта прымушае мяне думаць, што, магчыма, ён не хоча спыняць вайны і проста падманвае мяне, і з ім трэба абыходзіцца інакш, праз банкаўскія аперацыі ці другасныя санкцыі? Зашмат людзей гіне!» – піша Трамп.


Пасля начной атакі Расеі на Кіеў 24 красавіка прэзідэнт ЗША таксама выказваў сваю незадаволенасць у Truth Social:.


«Я не задаволены расейскімі ўдарамі па Кіеве. Гэта непатрэбна і вельмі нясвоечасова. Уладзіміру, спыніся! 5000 салдатаў штотыдзень гінуць. Давайце зробім мірную дамову!»


Амерыканскі лідар апублікаваў апошні допіс пасля сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім у Ватыкане 26 красавіка. Прэзідэнты правялі кароткую размову да пачатку цырымоніі пахавання Папы Рымскага Францішка.


Пасля сустрэчы Белы дом заявіў, што вынікі сустрэчы «вельмі прадуктыўныя».


Гэта была першая сустрэча Зяленскага і Трампа пасля іхнай спрэчкі ў Авальнай зале Белага дому.


Прэзідэнт Украіны назваў сустрэчу добрай і заявіў, што яна мае патэнцыял стацца гістарычнаю.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10