навіны

У Варшаве і Вільні анансавалі «Чарнобыльскі шлях». Дзе яшчэ пройдуць акцыі памяці

«Чарнобыльскі шлях»
«Чарнобыльскі шлях» год таму. Варшава, Польшча. 26 красавіка 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Беларусы ў Польшчы, Літве і Злучаных Штатах анансуюць акцыі на 39-ую гадавіну чарнобыльскай катастрофы. У Беларусі ўлады ладзяць лакальныя акцыі памяці, але анонсу цэнтральнай знайсці не ўдалося.

Від на разбураны чацвёрты энергаблок Чарнобыльскай АЭС. Прыпяць, Украінская ССР. 1986 год. (Фота: SIPA / East News)

Чарнобыльская катастрофа: 10 рэчаў, якія варта ведаць

навіны

Традыцыйны «Чарнобыльскі шлях», падобна, ізноў не пройдзе па Менску: неафіцыйную акцыю памяці не дазвалялі з 2020 года.


Акцыі з такой назвай анансавалі ў Варшаве і Вільні.

«Чарнобыльскі шлях» у Варшаве пачнецца 26 красавіка а 13:00 каля Нацыянальнага музею тэхналогіі Варшавы. Як расказаў у эфіры «Еўрарадыё» адзін з арганізатараў Алег Кулеша, акцыя пройдзе як мітынг-рэквіем, хоць арганізатары намагаліся зладзіць шэсце. Дэмакратычныя сілы таксама рыхтуюць заяву да Еўрапейскага Звязу. Падчас акцыі хочуць зрабіць акцэнт на ідэі ўладаў Беларусі збудаваць другую АЭС, нягледзячы на праблемы з першаю.


«Чарнобыльскі шлях» у Вільні пройдзе на дзень пазней: пачнецца 27 красавіка аб 11:30 на плошчы Кудзіркі. На акцыі збіраюцца ўшанаваць памяць ахвяраў чарнобыльскай катастрофы, выступіць супраць ядравай зброі на тэрыторыі Беларусі, за прыпыненне і паэтапны вывад з эксплуатацыі БелАЭС, а таксама выказаць салідарнасць з украінскім народам, які адчуў ядравую пагрозу падчас вайны. А 13:00 ад плошчы Кудзіркі пачнецца антыядравы роварны прабег.


Мітынгі да гадавіны чарнобыльскай катастрофы анансавалі і ў іншых гарадах:


• 26 красавіка – у польскіх Беластоку і Вроцлаве, амерыканскім Нью-Ёрку каля штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў;

• 27 красавіка – у польскіх Гданьску і Шчэціне.


Анонсы збірае супольнасць «Беларусы замежжа», спіс можа дапаўняцца.


Экалагічная ініцыятыва «Экадом» ладзіць чарнобыльскі тыдзень: прапануе глядзець тэматычныя фільмы, праходзіць экалагічны майстар-клас, слухаць гутаркі пра ядравую бяспеку, чытаць кнігі пра Чарнобыль і гэтак далей.

Участак МЗГ1 з падвышанай шчыльнасцю забруджвання стронцыем-90, рэкамендаваны да вяртання ў сельскагаспадарчы абарот. Блізу вёскі Ніжні Млынок, Мазырскі раён, Беларусь. Фота: справаздача аб даследаванні забруджаных тэрыторыяў / Інстытут лесу НАН РБ / BELPOL

Забруджаныя чарнобыльскай катастрофай землі вяртаюць у абарот. Гэта небяспечна і наўрад ці патрэбна

Гісторыі

У Беларусі асобныя акцыі памяці ладзяць у розных гарадах. Праводзяць тэматычныя лекцыі і сустрэчы ліквідатараў аварыі са школьнікамі, ужо правялі першыя арганізаваныя ўладамі мітынгі і анансуюць наступныя. Для замежных дыпламатаў акцыю з ускладаннем кветак правялі 24 красавіка. Пра цэнтральную акцыю ў Менску не чуваць: імаверна, у якасці галоўнай захады да гадавіны чарнобыльскай катастрофы 21–26 красавіка праводзяць экалагічную акцыю «Беларусь сінявокая».


Тэмы вакол радыяцыйнай пагрозы ўлады Беларусі замоўчваюць ці прымяншаюць: хваляцца праграмаю пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы, таемна вяртаюць у абарот забруджаныя радыяцыяй землі, ігнаруюць рызыкі ад БелАЭС і АЭС у іншых краінах.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10