«БелАЭС ужо прывяла да апраменьвання людзей». Эксперты – пра радыяцыйнае забруджванне ў Беларусі
27.04.2024, 17:00
Як падвысіўся ўзровень апраменьвання людзей, якія жывуць каля БелАЭС. Мапа прадстаўленая ўдзельнікамі канферэнцыі, арганізаванай «Зялёнай сеткай», прысвечанай 38-годдзю аварыі на ЧАЭС.
podpis źródła zdjęcia
Пражыванне ў 50-кіламетровай зоне каля дзейнай АЭС небяспечнае для дзяцей.
У нашай краіне небяспечная сітуацыя з магільнікамі адкідаў дэзактывацыі пасля аварыі на ЧАЭС, усё больш уводзяцца ў сельскагаспадарчы абарот забруджаныя тэрыторыі, ежа з радыенуклідамі спакойна прадаецца ў крамах, а новапабудаваная БелАЭС ужо цяпер, падчас штатнай працы апраменьвае людзей. Пра гэта казалі эксперты падчас сустрэчы, арганізаванай «Зялёнай сеткай», каб даць ацэнку заявам, што прагучалі на дзяржаўнай прэс-канферэнцыі «38 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС і адраджэнне пацярпелых тэрыторыяў».
БелАЭС. (Крыніца: Minenergo_by / Telegram)
Праз 38 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС чвэрць нашай краіны ўсё яшчэ забруджаная настолькі, што там нельга жыць дзецям – для іх больш, чым для дарослых, небяспечныя рэактарныя ізатопы, якія выйшлі ў навакольнае асяроддзе ў выніку катастрофы, якая адбылася, а дакладней, пачалася 38 гадоў таму. З такой думкі распачаў свой выступ фізік-ядзершчык, эксперт Беларускай Антыядравай кампанія (БАЯК) Андрэй Ажароўскі.
Па Беларусі сёння раскіданыя ядравыя магільнікі – стыхійныя пахаванні, якія хаатычна рабіліся яшчэ ў 1980-я гады, адразу пасля аварыі. Гэта закапаныя вёскі, знятыя верхнія пласты глебы, забруджаная тэхніка. На сённяшні дзень, паводле ўладаў, такіх магільнікаў засталося 86 і ўсе яны нібыта ідэнтыфікаваныя і знаходзяцца пад кантролем. Цягам апошніх гадоў колькасць магільнікаў змяншаецца – тыя, якія перашкаджаюць вядзенню гаспадарчай дзейнасці, перавозяць у іншыя, што знаходзяцца на моцна забруджаных тэрыторыях. Яшчэ па стане на 2022 год у «Стратэгіі абыходжання з ядравымі адкідамі» было пазначана, што магільнікаў у Беларусі – 96, звяртае ўвагу хімік, спецыяліст па радыяцыйнай бяспецы Сяргей Бесараб.
Андрэй Ажароўскі зазначае, што такія заявы ўладаў прымушаюць насцярожыцца, бо па сутнасці, гэта азначае раскопку старых неарганізаваных магільнікаў.
,,
«Хто-небудзь чуў аб тым, каб праводзілася ацэнка ўздзеяння на наваколле гэтых дзеянняў? Не. Пытанне, якая канструкцыя магільнікаў, якія яны ствараюць? Якое там утрыманне радыенуклідаў? І хто сочыць за працёкамі? Бо мы ведаем, што неарганізаваныя магільнікі працякаюць», – кажа навуковец.
Магільнік радыеактыўных адкідаў, паводле Ажароўскага, мусіць быць афіцыйнай установай, а не проста ямай, абкладзенай глінай.
«У магільніка павінен быць дырэктар, нумар, разуменне, якія рэчывы ў ім ляжаць: ізатопны склад, агульная і ўдзельная актыўнасць, хімічная форма і т.п. Адкіды павінны захоўвацца ў інжынерных збудаваннях, адмыслова пабудаваных, якія прайшлі экспертызы і ўзгадненні з грамадскасцю. Магчыма, у Беларусі былі пабудаваныя 86 бетонных пляцовак, з гідраізаляцыяй ад грунтовых водаў і дажджу і снегу, з бетонна-металічнымі ці металічнымі кантэйнерамі, але штосьці мне кажа, што гэта проста гліняныя ямы ў зямлі», – зазначае эксперт.
Сяргей Бесараб звяртае ўвагу на тое, што ўлады не раскрываюць месцы знаходжання магільнікаў – няма нейкай мапы, дзе б яны былі ўказаныя, і якая была б даступная насельніцтву.
«Я спрабаваў высветліць. Ведаю, што адзін знаходзіцца ў 25 кіламетрах ад Гомлю, каля вёскі Юркавічы – выглядае як курган каля ракі, – распавядае Сяргей Бесараб. – Але самы набалелы – гэта аб’ект 802 у вёсцы Струга ў Берасцейскай вобласці, магільнік з адкідамі пасля перагрузкі ўрану ў Берасці. Ягоны стан жахлівы – нейкія яміны, павалены плот побач. Калі астатнія знаходзяцца ў такім жа стане, то сітуацыя страшная».
Андрэй Ажароўскі звяртае ўвагу, што апошнім часам у выступах афіцыйных асобаў у Беларусі можна пачуць пра «нарматыўна чыстыя прадукты».
,,
«Дзяржава ўжывае новую мову – тэрміны, якія хаваюць ад людзей сутнасць. Замест таго, каб сказаць «прадукты з падвышаным утрыманнем радыеактыўных рэчываў, цэзію і стронцыю«, удзельнікі дзяржаўных канферэнцыяў ужылі слова «нарматыўна чыстая прадукцыя». Гэта значыць, што прадукцыя не чыстая, але па нейкіх крытэрах не адносіцца да катэгорыі небяспечнай», – кажа навуковец.
Любая прадукцыя, якая ўтрымлівае радыеактыўныя рэчывы і трапляе ў арганізм чалавека, прыводзіць да ўнутранага апраменьвання, больш небяспечнага, чым вонкавае. Задача дзяржаўных кантралюючых органаў – пазбягаць таго, каб такія прадукты наагул вырабляліся і спажываліся, зазначае эксперт:
«Як гэта зрабіць? Не трэба весці сельскагаспадарчую дзейнасць на забруджаных тэрыторыях. Але мы бачым, як дзяржаўныя органы з гонарам распавядаюць, як разаралі яшчэ адно поле і вярнулі яшчэ нейкую колькасць зямлі ў сельскагаспадарчы абарот. Я задаў чыноўнікам падчас канферэнцыі «38 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС» простае пытанне – якая доля прадуктаў чыстая, а якая – нарматыўна чыстая? Адказ яны даць не змаглі».
Паводле афіцыйнай статыстыкі, сёння ў Беларусі ў сельскай гаспадарцы выкарыстоўваюцца 819 тысяч гектараў радыяцыйна забруджанай зямлі і 600 гаспадарак вядуць там дзейнасць.
Сяргей Бесараб нагадаў, як прадукцыю рабілі «нарматыўна чыстай» у Савецкім Саюзе – паводле пратаколу Бюро ЦК КПСС №32 ад 22 жніўня 1986 года загадвалася моцна забруджанае мяса змешваць з чыстым у прапорцыі 1 да 10 і ў такім выглядзе прадаваць яго.
,,
«Дапускаю, што і цяпер зніжэння радыеактыўнасці дасягаюць падобным метадам – змешваюць, разбаўляюць да ўзроўню, калі немагчыма ідэнтыфікаваць забруджванне», – кажа хімік.
Андрэй Ажароўскі звяртае ўвагу, што ў Беларусі сельскагаспадарчыя жывёлы ядуць забруджаны корм, і ўлады гэтага не хаваюць:
«Падчас той канферэнцыі яны прызналіся, што скормліваюць каровам сена з радыенуклідамі, няхай не тым, што даюць малако, але тым не менш. У іншых краінах забруджаная ежа заўсёды знішчалася. Напрыклад, у Шатландыі, калі авечкі елі забруджанае сена, дзяржава купляла іх у людзей, але іх не пускалі на шашлык і шэрсць з іх не стрыглі, іх хавалі і не дазвалялі іх выкарыстанне. То бок, прыклады іншага падыходу ёсць, але не ў Беларусі».
БелАЭС. (Крыніца: Minenergo_by / Telegram)
Сяргей Бесараб падкрэслівае, што ў Беларусі шмат кажуць пра забруджванне цэзіем і вымяраюць яго ў прадуктах, але пры гэтым рэдка можна пачуць пра стронцый і іншыя ізатопы.
«Найбольш мяне цікавяць альфа-актыўныя ізатопы. Той жа Плутоній-241, які знаходзіцца і ў Палескім запаведніку, і ў Брагіне, з часам яго становіцца менш, але замест яго становіцца больш амерыцыю, і яго будзе ўсё больш і больш, а ён – альфа-забруджвальнік. Дзяржава амерыцыем зусім не турбуецца. У той час як у тым, што мы спажываем павінна быць 0 цэзію, плутонію, стронцыю і т.п», – зазначае эксперт.
Найбольш ад радыяцыі церпяць эндакрынная і сардэчна-сасудзістая сістэмы арганізму, зазначае Сяргей Бесараб:
«Гэта вядомыя факты, што пасля аварыі на ЧАЭС у выніку назапашвання радыеактыўнага ёду-131 беларусы пачалі часцей хварэць на рак і іншыя захворванні шчытападобнай залозы. Юрый Бандажэўскі сваімі даследаваннямі даказаў, што моцна цярпіць таксама сардэчна-сасудзістая сістэма – захворванні выяўляюцца ўжо ў дзяцей. Паводле статыстыкі да ковіду ў Беларусі на першым месцы былі сардэчна-сасудзістыя захворванні сярод прычынаў смяротнасці, на другім месцы – анкалогія. Таму сувязь з забруджваннем выглядае відавочнай».
Даследчыкі прыйшлі да высноваў, што да малых дозаў радыяцыі больш успрымальныя не ўласна людзі, якія пацярпелі ад Чарнобылю, а іхныя дзеці і нават унукі.
,,
«Чарнобыль – не першая радыеактыўная катастрофа на зямлі. У 1957 годзе выбухнуў камбінат «Маяк», дзе здабываўся плутоній для савецкай атамнай бомбы, былі апрамененыя шмат людзей. Пазней было ўсталявана, што прамянёвая хвароба ўзнікла ва ўнучкі чалавека, які там атрымаў апраменьванне тады, у 1957 годзе. Таму я раю «дзецям Чарнобылю» быць асцярожней з унукамі».
Негатыўны ўплыў на здароўе людзей маюць не толькі наступствы аварыі на ЧАЭС, але і пабудаваная рэжымам Лукашэнкі БелАЭС, сцвярджаюць эксперты і спасылаюцца на даследаванні нямецкіх навукоўцаў, згодна з якім у дзяцей, якія нарадзіліся і першыя гады пражывалі каля дзейных атамных станцыяў, у два разы падвышаная колькасць анкалагічных захворванняў.
«Прычына – дазволеныя і несанкцыянаваныя газааэразольныя выкіды, той жа трыцій, – кажа Андрэй Ажароўскі. – Справа ў тым, што падчас перазагрузкі паліва ці пры рамонце адкрываецца верхняя крышка рэактару, і ўсё, што там назапашана, выходзіць у ахоўную абалонку, далей – у фільтры, якія не заўсёды спраўляюцца«.
БелАЭС. (Крыніца: Minenergo_by / Telegram)
Трыцій вельмі цяжка фільтраваць, кажуць эксперты – пасля аварыі на Фукусіме ўся Японія працавала на тое, каб выявіць трыцій у вадзе, і ў іх не атрымалася.
Паводле Ажароўскага, ёсць афіцыйныя звесткі, апублікаваныя Міністэрствам энергетыкі Беларусі, згодна з якімі БелАЭС ужо прывяла да значнага апраменьвання людзей, якія жывуць побач – недзе на 80%, недзе – у 1,5 разоў.
«Гадоў праз 50 трэба глядзець наступствы. Пакуль адзінае, што магу зрабіць – паўтарыць лозунг нямецкага антыядравага руху» ніводнай цяжарнай жанчыны, ніводнага дзіцяці ва ўзросце да 50 гадоў не павінна быць бліжэй, чым у 50 кіламетрах ад атамнай станцыі», – кажа эксперт.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (971 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.