Праваслаўны святар з Горадні Юрый Рой увесну 2023 года з’ехаў з Беларусі ў Літву і перайшоў пад юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярхату. З таго часу айцец Юрый служыць у Вільні ў Беларускай праваслаўнай супольнасці Сусветнага патрыярхату. Гутарым са святаром пра святкаванне Вялікадня на радзіме і ў выгнанні, новую беларускую царкву, якая для многіх сталася сям’ёй, і як не страціць веры ў час выпрабаванняў.