навіны

Расея абстраляла густанаселены раён Харкава. Шмат пацярпелых, ёсць забітыя

Харкаў, абстрэл
Расея абстраляла густанаселены раён Харкава. Фота: ДСНС Украіны / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Уначы 18 красавіка расейскія войскі нанеслі ракетны ўдар па густанаселеным раёне Харкава.

Наступствы расейскай атакі на горад Сумы, Украіна. 13 красавіка 2025 года. Фота: Yehor Kryvoruchko/Kordon.Media/Global Images Ukraine via Getty Images

«Здзеклівы адказ Расеі». Рэакцыі ў свеце на абстрэл Сумаў

Вайна

Расейцы скарысталі для атакі тры балістычныя ракеты «Іскандэр» з касетнаю начынкаю, таму плошчы паражэння ў выніку абстрэлу вельмі вялікія, паведаміў мэр Харкава Ігар Тэрэхаў.


Пашкоджана 15 шматкватэрных дамоў. На тэрыторыі аднаго з гарадскіх прадпрыемстваў адбыўся пажар.


Станам на дзясятую гадзіну раніцы 18 красавіка пацярпелі 74 жыхары гораду, сярод іх пяцёра дзяцей. Адная асоба загінула, паведамляе ДСНС Украіны.


Гэтай жа ноччу Расея ўдарыла «шагэдамі» па хлебазаводзе ў Сумах. Адная асоба загінула – 61-гадовы кіроўца, які ў момант атакі загружаў прадукцыю.


Папярэднім разам Сумы былі абстраляныя расейскімі войскамі ў Вербную нядзелю, 13 красавіка. Тады 35 асобаў загінулі, 117 пацярпелі.


4 красавіка балістычная ракета ўдарыла па жылым квартале ў Крывым Розе, былі забітыя 10 дарослых і 9 дзяцей.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10