навіны

Золатавалютныя рэзервы ў Беларусі амаль дасягнулі 11 млрд долараў – гэта новы рэкорд

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 28 чэрвеня 2020 года. Фота: ІА / Белсат
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 28 чэрвеня 2020 года. Фота: ІА / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Золатавалютныя рэзервы Беларусі (ЗВР) усталявалі новы рэкорд. Як сведчаць звесткі Нацыянальнага банку, на 1 траўня яны склалі $ 10,94 млрд у эквіваленце.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: tochka.by
Сітуацыя ў эканоміцы горшая, чым можа падацца. Чалы і Лойка пра вынікі года Аналітыка

За красавік беларускія ЗВР выраслі адразу на $ 872,8 млн, або на 8,7 %. Асноўным фактарам росту сталася павелічэнне актываў у замежнай валюце, яны выраслі на $ 513,1 млн, або на 15,5 %, да $ 3,82 млрд.

На фоне росту сусветных цэнаў на золата кошт манетарнага золата, улучанага ў ЗВР, за красавік павялічыўся на $ 326,3 (на 6,1 %) да $ 5,72 млрд.

Адмысловыя правы запазычання выраслі на $ 33,3 млн (на 2,4 %) на $ 1,4 млрд.

Рэзервовая пазіцыя ў МВФ і іншыя актывы засталіся ранейшымі – 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.

З улікам таго, што на 1 студзеня рэзервовыя актывы складалі $ 8,92 млрд, за чатыры месяцы яны выраслі на $ 2,02 млрд, або на 22,6 %. За 2024 год ЗВР павялічыліся на $ 795,2 млн, або на 9,8 %.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10