Упершыню з 2022 года Вашынгтон наведаў даволі высокапастаўлены расейскі чыноўнік – кіраўнік Расейскага фонду наўпроставых інвестыцыяў, спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта РФ у эканамічнай супрацы з замежнымі краінамі Кірыл Дзмітрыеў. Там ён правёў шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі кіраўніцтва Белага дому, у тым ліку Стывам Ўіткафам – спецыяльным пасланнікам Доналда Трампа ў Блізкім Усходзе.