Статыстыка – рэч цікавая і часам залежыць ад таго, хто і навошта вядзе падлік. Напрыклад, калі гаворка пра агульную колькасць людзей, якія жывуць у Беларусі, лічбы Белстату і Міністэрства аховы здароўя адрозніваюцца. І гэтая розніца – 256 тысяч чалавек. Лічба ад Белстату большая за лічбу ад Мінздароўя: першы сцвярджае, што ў Беларусі жывуць амаль 9 156 000 чалавек; а вось паводле медыкаў, троху менш за 8 900 000. Для Беларусі гэта заўважная розніца. Як жа так магло атрымацца?