навіны

Папа Рымскі з'явіўся перад вернікамі ўпершыню пасля выпіскі са шпіталю

Папа Рымскі Францішак
Папа Рымскі Францішак перад вернікамі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане 6 красавіка 2025 года. Фота: «Vatican News»
podpis źródła zdjęcia

Стан Папы Рымскага Францішка працягвае паступова паляпшацца пасля шпіталізацыі з двухбаковай пнеўманіяй. 6 красавіка ён зʼявіўся перад вернікамі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане з казанню на Юбілейнай імшы, прысвечанай хворым і работнікам аховы здароўя. Пра гэта паведамляе «Vatican News».

Папа Рымскі Францішак працягвае працаваць і захоўвае бадзёры настрой, адзначаецца ў паведамленні. Аднак, мяркуючы з фота, яму цяжка самастойна перасоўвацца – ён у вазку.


«Адзначаныя станоўчыя змены ў дыхальнай сістэме, маторыцы і выкарыстанні голасу. Новыя аналізы крыві паказваюць невялікае паляпшэнне інфекцыйных паказнікаў. Працягваецца прызначанае лячэнне, разам з медыкаментознай, маторнай і дыхальнай тэрапіяй. Патрэба ў высокадакладным кіслародным падтрыманні трохі знізілася», – піша Vatican News.

Папа Рымскі Францішак перад вернікамі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане 6 красавіка 2025 года. Фота: «Vatican News»
Папа Рымскі Францішак перад вернікамі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане 6 красавіка 2025 года. Фота: «Vatican News»

Апошнія дні расклад Папы не быў інтэнсіўны. 4 красавіка ён праз відэасувязь назіраў за вялікапоснай казанню. Пакуль рана казаць пра ўдзел Папы Францішка ў набажэнствах у наступныя дні.


Папа Рымскі Францішак быў шпіталізаваны 14 лютага ў Рыме. Меркавалася, што ў яго бранхіт, аднак лекары дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію. Стан пантыфіка ацэньваўся як цяжкі. Яго выпісалі з лякарні толькі 23 сакавіка.


Падчас Юбілейнай імшы, прысвечанай хворым і работнікам аховы здароўя, ён адзначыў, што «бальнічная палата можа стаць святым месцам, дзе міласэрнасць спальвае абыякавасць, а падзяка сілкуе надзею».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10