навіны

З Польшчы ў Беларусь спрабавалі правезці 580 кг выбухоўкі – беларуская мытня

Выбухоўка
Выбухоўку дастаюць з аўтамабіля. Фота: @customs_bel / Telegram
podpis źródła zdjęcia

41-гадовы кіроўца спрабаваў правезці 580 кг выбухоўкі з Польшчы ў Беларусь. Пра гэта паведамляе Беларуская мытная служба, якая называе партыю «найбуйнейшай у гісторыі Беларусі».

Паведамляецца, што мужчына вёз выбухоўку ў падлозе і сценках «Mercedes» праз пункт пропуску «Берасце». Мытнікі назвалі рэчыва асабліва магутным. Таксама сцвярджаецца, што выбухоўку планавалася везці ў Расею. Яе выявілі падчас сканавання аўтамабіля.

Аўтамабіль, у якім везлі выбухоўку. Фота: @customs_bel / Telegram
Аўтамабіль, у якім везлі выбухоўку. Фота: @customs_bel / Telegram

«Меркавана, выбуховае рэчыва спрабавалі схаваць, накрыўшы яго вібрашумаізаляцыйнымі аркушамі і плытамі ДСП. Каб на яго не зрэагавалі службовыя сабакі, унутраныя краі кузава апрацавалі тэхнічнай змазкай.


Аператыўна праведзеная мытнай лабараторыяй экспертыза пацвердзіла, што выяўленае рэчыва – магутнае брызантнае выбуховае рэчыва пентаэрытрытрэтранітрат (ТЭН) агульнай колькасцю больш за 580 кг», – інфармуе Беларуская мытная служба.

Выбухоўку дастаюць з аўтамабіля. Фота: @customs_bel / Telegram
Выбухоўку дастаюць з аўтамабіля. Фота: @customs_bel / Telegram

Кіроўца затрыманы. У дачыненні яго і «іншых нявыяўленых асобаў» распачатая крымінальная справа. Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10