Еўрапейскі Звяз абвяшчае старт праграмы падтрымання для тых, хто пацярпеў ад палітычнага пераследу і страціў крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі. Можна атрымаць да € 10 тысяч на ўладкаванне жыцця ў выгнанні. Аб’ява агучаная ў межах праграмы EU4Belarus – SALT.
Падтрыманыя могуць быць колішнія палітзняволеныя, а таксама беларусы і беларускі, якія былі пакараныя паводле крымінальнага або адміністратыўнага артыкулу з палітычных матываў.
«На момант падачы заяўкі ўдзельнік або ўдзельніца павінны жыць (не раней за жнівень 2020 года) у краіне-сябры ЕЗ, краінах ЕЭЗ або адной з краінаў Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна). Выключэнне могуць складаць заяўнікі, якія змогуць даказаць, што пакінулі Беларусь раней за жнівень 2020 года з-за рэпрэсіяў і пераследу, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года», – пішуць арганізатары.
Памер падтрымання можа скласці да 10 000 еўраў.
Атрыманыя сродкі можна накіраваць на:
- навучанне і зборы (прафесійная адукацыя, курсы павышэння кваліфікацыі, моўныя курсы, курсы кіравання, сертыфікацыя, настрыфікацыя і экзамены);
- выдаткі на пераклад дакументаў;
- пражыванне ў інтэрнаце (для прафесійнай адукацыі да 12 месяцаў);
- грамадскі транспарт (для вочнага навучання працягласцю не менш за 1 месяц);
- падпіскі на праграмнае забеспячэнне і лічбавыя платформы, неабходныя для навучання і перападрыхтоўкі.
Аплата будзе ажыццяўляцца непасрэдна пастаўкам ніпаслуг.
Даведацца больш пра праграму і запоўніць анкету можна тут.
Арсен Рудэнка belsat.eu