Палата прадстаўнікоў ухваліла законапраект аб рыэлтарскай дзейнасці. Дапамагаць з нерухомасцю не здолеюць асобы без атэстацыі і сяброўства ў Палаце рыэлтараў, якую створаць. Праўнік Міхаіл Кірылюк у каментары «Белсату» назваў гэта палітычнымі захадамі дзяржавы супраць эмігрантаў і тых, хто толькі плануе з'ехаць.