навіны

У Беларусі яшчэ чатырох чалавек прызналі палітвязнямі

Папраўчая калонія № 2 у Бабруйску. Фота: komkur.info
Папраўчая калонія № 2 у Бабруйску. Фота: komkur.info
podpis źródła zdjęcia

Праваабаронцы прызналі яшчэ чатырох чалавек палітычнымі зняволенымі. Такім чынам, у краіне сёння афіцыйна прызнаныя палітвязнямі 1188 чалавек. 

У лік палітзняволеных былі ўключаныя яшчэ чатыры асобы. Гэта Максім Урбановіч, Мікалай Ляпёшка, Аляксандр Невар і Максім Лепушэнка.

Усім пералічаным асобам былі выстаўленыя абвінавачанні паводле ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах 2020 года.

,,

«Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі», – гаворыцца ў заяве праваабаронцаў. 


Таксама праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць гэтых асоб, а таксама ўсіх іншых палітычных зняволеных і грамадзян, «затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны».

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10