навіны

Беларусь і Азербайджан маюць намер узмацняць вайсковую супрацу

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін і міністр абароны Азербайджанскай Рэспублікі Закір Гасанаў. Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін і міністр абароны Азербайджанскай Рэспублікі Закір Гасанаў. Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У Менску адбыліся перамовы паміж міністрам абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным і міністрам абароны Азербайджанскай Рэспублікі генерал-палкоўнікам Закірам Гасанавым. 

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан двухбаковай вайсковай супрацы і вызначылі напрамкі яе далейшага развіцця.

«У нас няма праблемаў ні ў адносінах, ні ва ўзаемаразуменні. Неабходна толькі правесці рэвізію асноўных напрамкаў супрацы», – адзначыў падчас сустрэчы беларускі міністр.

Віктар Хрэнін падкрэсліў, што ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Азербайджанам заснаванае на даверы, адкрытасці і шматбаковым дыялогу, які мае трывалую аснову: брацкія сувязі паміж народамі дзвюх краінаў.

,,

«Пацверджаннем гэтаму служаць сяброўскія і даверлівыя адносіны паміж прэзідэнтамі Беларусі і Азербайджану – Аляксандрам Лукашэнкам і Ільхамам Аліевым. Чарговы раз хачу падкрэсліць высокі ўзровень нашых двухбаковых адносінаў у вайсковай сферы, а галоўнае – наяўныя агульная зацікаўленасць і патэнцыял для іх далейшага паглыблення», – заявіў Хрэнін.


У сваю чаргу генерал-палкоўнік Закір Гасанаў адзначыў, што Баку высока ацэньвае існую вайсковую і вайскова-тэхнічную супрацу з Беларуссю і зацікаўлены ў яе далейшым развіцці.

«Абмен дэлегацыямі – гэта не толькі абмен досведам, але і збліжэнне нашых краінаў. У нас агульная гісторыя, кожны другі азербайджанец загінуў на франтах Вялікай Айчыннай вайны. І пакуль існуе Азербайджан, мы будзем шанаваць памяць пра тыя падзеі», – адзначыў Гасанаў.

Варта адзначыць, што Азербайджан не ўваходзіць у Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), але менавіта з гэтай краінай Лукашэнка падтрымлівае цесныя асабістыя і эканамічныя сувязі, шчыра вітаючы перамогу Баку над армянамі ў Карабаху. Гэта выклікала абурэнне ў Арменіі – афіцыйнага саюзніка Беларусі ў АДКБ – і было адной з прычынаў дыпламатычнага канфлікту паміж Менскам і Ерэванам. На гэтым фоне Арменія заявіла пра выхад з АДКБ, фактычна паказаўшы, што саюз, дзе партнёры падтрымліваюць ворага, ёй не патрэбны.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10