навіны

Камісія па вяртанні збіралася, каб разгледзець яшчэ восем зваротаў

Камісія па вяртанні ў дзеянні. Фота: Генеральная прокуратура Беларуси / Telegram
Камісія па вяртанні ў дзеянні. Фота: Генеральная прокуратура Беларуси / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі зноў збіралася «камісія па вяртанні» дзеля разгляду чарговых просьбаў беларусаў, якія хочуць вярнуцца на радзіму. Разгледзелі восем заяваў. 

17 чэрвеня адбылося чарговае пасяджэнне Камісіі па разглядзе зваротаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў (такую поўную назву мае гэты орган) пад старшынствам генпракурора РБ Андрэя Шведа.

У паведамленні, размешчаным у тэлеграм-канале Генеральнай пракуратуры РБ, гаворыцца, што на разгляд камісіі былі вынесеныя восем зваротаў, якія прайшлі неабходныя праверачныя мерапрыемствы. У складзе камісіі, якая разглядала гэтыя восем справаў, можна налічыць каля 20 ўдзельнікаў.

,,

« У сваіх зваротах грамадзяне заяўляюць аб жаданні вярнуцца на Радзіму, весці правапаслушны лад жыцця, паважаць нацыянальную сімволіку і традыцыі, свядома і актыўна выконваць грамадзянскі доўг», – гаворыцца ў паведамленні. 


Чытайце таксама:
Генеральны пракурор Андрэй Швед. Фота: БелТА

Генпракурор Швед схлусіў, што беларусы пачалі больш актыўна звяртацца ў камісію для вяртання

Камісія для вяртання грамадзянаў існуе з 6 лютага 2023 года. Дакладных звестак пра колькасць чалавек, якія вярнуліся на радзіму, карыстаючыся ейнымі рашэннямі, няма. Станам на пачатак 2024 года праваабаронцы адзначалі, што камісія атрымала каля 150 заяваў. У лютым 2025-га Андрэй Швед заяўляў, што быў разгледжаны ўжо 241 зварот. Паводле ягоных словаў, больш за 30 грамадзянаў атрымалі станоўчы адказ, 20 чалавек вярнуліся ў Беларусь.

Пры гэтым, паводле звестак МУС, цягам 2021–2022 гадоў з Беларусі з’ехалі больш як 200 тыс. чалавек. Намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў казаў пра 350 тыс. эмігрантаў. А старэйшы даследнік Цэнтру новых ідэяў, сацыёлаг Генадзь Коршунаў, ацэньваў лічбу як 500–600 тыс. чалавек.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10