Вайна

Масаваны ракетны ўдар па Кіеве: мінімум 15 чалавек загінулі, больш за 139 пацярпелі. Фатаграфіі

Ратаўнікі ДСНС Украіны разбіраюць завалы пасля абрушэння пад'езду ў выніку расейскай атакі ў Саломянскім раёне Кіева, Украіна. 17 чэрвеня 2025 года. Фота: Danylo Antoniuk / Anadolu / Abaca Press / East News

podpis źródła zdjęcia

У ноч на 17 чэрвеня Расея атакавала ўкраінскую сталіцу беспілотнікамі і ракетамі. У выніку начнога масаванага нападу ў Кіеве загінулі сама меней 15 чалавек, больш за 139 параненыя і лічба працягвае расці. У Саломянскім раёне ўкраінскай сталіцы абрынуўся шматпавярховы жылы дом, разбор завалаў трывае. Раніцай удар быў нанесены па Адэсе, вядома пра адну загінулую і 17 параненых. Сабралі здымкі наступстваў расейскага абстрэлу.

У памяць пра ахвяраў у Кіеве 18 чэрвеня абвешчаны днём жалобы. На ўсіх муніцыпальных будынках гораду сцягі будуць прыспушчаныя.

«Заўтрашні дзень, 18 чэрвеня, у Кіеве абвешчаны днём жалобы. У памяць пра ахвяраў масаванага нападу ворага на сталіцу», – заявіў у тэлеграме мэр Віталь Клічко.

Бацька плача, пакуль ягоны сын застаецца пад руінамі пад'езду шматпавярховага жылога дому, разбуранага расейскім ударам у Кіеве. Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News

Ратавальнікі нясуць параненага падчас пошукава-выратавальных работаў у Кіеве. Фота: Genya Savilov / AFP / East News

У Кіеве працягваюцца пошукава-выратавальныя работы і разбор завалаў, лічба пацярпелых расце.

«Мы атрымалі інфармацыю пра прынамсі пяць зніклых без вестак жыхароў дому. Яны не выходзяць на сувязь з роднымі», – заявіў раніцай кіраўнік МУС Украіны Ігар Клымэнка.

Пошук ацалелых у выніку абрушэння пад'езду жылога дому ў Кіеве. Фота: Genya Savilov / AFP / East News

Працаўнікі ДСНС трымаюць у руках кацяня, выратаванае на месцы расейскага ўдару ў Кіеве. Фота: Danylo Antoniuk / Anadolu / Abaca Press / East News

Эвакуацыя параненага ў выніку абрушэння пад'езду шматпавярховага жылога дому ў Кіеве. Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News

Дзеці на дзіцячай пляцоўцы каля жылога дому, пашкоджанага ў выніку расейскай атакі на Кіеў. Фота: Danylo Antoniuk / Anadolu / Abaca Press / East News

У Адэсе пад заваламі знайшлі цела 60-гадовай жанчыны. Пошукі яшчэ адной жанчыны працягваюцца. «У выніку ранішняй атакі расейскіх войскаў пацярпелі 17 чалавек, у тым ліку цяжарная жанчына і 17-гадовая дзяўчына. Адзін чалавек шпіталізаваны, астатнія, пасля надання медычнай дапамогі, працягваюць лячэнне амбулаторна», – дадаў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпэр.

Ратавальнікі працуюць на месцы ўдару беспілотніка ў партовым горадзе Адэса. Фота: Oleksandr Gimanov / AFP / East News

Камунальнік прыбірае смецце побач з поліэтыленавым пакетам з целам жанчыны, якая загінула ў выніку атакі БПЛА ў Адэсе. Фота: Oleksandr Gimanov / AFP / East News

belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10