навіны

«BELPOL»: беларускіх прадпрыемстваў, якія робяць зброю для Расеі, можа быць каля паўтысячы

Беларускія танкі
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія танкі. Фота: Ваяр
podpis źródła zdjęcia

У час выступу перад Кабінетам міністраў Рады Еўропы Святлана Ціханоўская заявіла, што зброю для Расеі вырабляюць 287 беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў. «BELPOL» удакладняе: як мінімум 287.

Расейскія вайскоўцы. Фота: Виктор Толочко / РИА Новости

Лукашэнка ратыфікаваў дамову пра базы Расеі ў Беларусі. Латушка: Гэта плата за даўгі

навіны

Арганізацыя «BELPOL» пацвердзіла радыё «Свабода» заяву Святланы Ціханоўскай пра колькасць дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі, што вырабляюць зброю для Расеі.


Выбраная прэзідэнтка Беларусі выступала ў Радзе Еўропы 12 сакавіка. Падчас выступу яна заявіла, што 287 беларускіх прадпрыемстваў сёння ўдзельнічаюць у вытворчасці ўзбраення для расейскай арміі. Ціханоўская адзначыла: «Беларусь стала не толькі стартавай пляцоўкай для поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, але і ваенным цэхам расейскай вайсковай машыны». Яна заклікала патрабаваць поўнага вываду расейскіх войскаў з Беларусі, уключна з ядравай зброяй.


Прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар паведаміў радыё «Свабода», што Ціханоўская цытавала іхнае даследаванне, якое яшчэ не публікавалася. Лічба дакладная, але няпоўная, заўважыў ён:

,,

«Гэта тое, што цяпер на 100 % вядома, насамрэч такіх прадпрыемстваў можа быць значна больш».


Фактычна ўсе прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці Беларусі і Дзяржаўнага вайскова-прамысловага комплексу бяруць удзел у выкананні расейскай абароннай замовы, пастаўках зброі і абыходзе санкцыяў, заяўляе Жыгар. Таксама ў гэтым удзельнічаюць каля 200 камерцыйных прадпрыемстваў. Агулам прадпрыемстваў, якія вырабляюць зброю для Расеі, можа быць пад паўтысячы.


«BELPOL» пакуль не гатовы публікаваць поўны спіс, але працуе над ім і выдае асобныя знаходкі. Так, раней арганізацыя інфармавала пра вытворчасць рэактыўных снарадаў, у якой задзеяныя больш за 20 беларускіх кампаніяў, у тым ліку «Інтэграл» і «Планар». Нават Целяханская фабрыка, якая раней рабіла лыжы і клюшкі, цяпер вырабляе скрыні для артылерыйскіх снарадаў.

У вытворчасці зброі задзеяны нават «БелАЗ», адзначае прадстаўнік «BELPOL»: завод не займаецца поўнай вытворчасцю ракетаў, але вырабляе асобныя дэталі. Таксама БМЗ не ўдзельнічае ў ваеннай вытворчасці наўпрост, але пастаўляе метал, з якога робяць ракеты.


Цяпер у Беларусі вырабляюць каля 35 відаў розных беспілотнікаў, дадае Жыгар, і большасць з іх прайшла праверку боем ва Украіне. Расея тым часам прапаноўвае збудаваць у Беларусі спецыяльны завод для вытворчасці дронаў.


Мілітарызацыя беларускай прамысловасці мае дасягнуць небывалых узроўняў. Жыгар прагназуе, што да 2027 ці 2028 года прадпрыемствы Беларусі будуць у стане вырабляць на год 300 тысяч рэактыўных снарадаў і 450 тысяч артылерыйскіх снарадаў, а таксама вырабляць беспілотнікі ўсіх відаў і мікрачыпы для расейскіх ракетаў, мадэрнізаваць расейскую бранятанкавую тэхніку.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10