1 чэрвеня Расея нанесла ракетны ўдар па адным з навучальных падраздзяленняў Сухапутных войскаў Збройных Сіл Украіны.
Камандаванне Сухапутных войскаў паведамляе, што «ніякіх масавых сходаў асабовага складу не праводзілася».
Зараз вядома пра не менш як 12 загінулых і яшчэ 60 пацярпелых. Па словах прэс-службы Сухапутных войскаў, пасля аб'яўлення сігналу паветранай трывогі большасць асабовага складу знаходзілася ва ўкрыццях. Але якім чынам у такім выпадку столькі людзей пацярпела, невядома.
Улады стварылі камісію і прызначалі службовае расследаванне «для высвятлення ўсіх характарыстык і прычын страт асабістага складу ў камандаванні Сухапутных войскаў Збройных Сіл Украіны».
«Калі будзе ўстаноўлена, што дзеянні або бяздзейнасць службовых асобаў прывялі да гібелі і ранення вайскоўцаў, вінаватыя будуць прыцягнуты да сурʼёзнай адказнасці. Адначасова прымаюцца дадатковыя меры бяспекі для захавання жыцця і здароўя вайскоўцаў ва ўмовах ракетных і авіяцыйных удараў агрэсара па тылавых раёнах», – паведамляюць Сухапутныя войскі.
Нагадаем, у Расеі за ноч 1 чэрвеня абрынуліся два чыгуначныя масты. Не менш за сем асобаў загінулі, трое дзяцей атрымалі раненні.
Расейскія СМІ падазраюць дыверсію ў абодвух выпадках. Следчы камітэт Расеі спачатку пацвердзіў, што выпадкі на чыгуначнай дарозе Курскай і Бранскай вобласці з’яўляюцца падрывамі, але потым прыбраў словы пра падрыў у сваім канале.
Тэса Анэйда belsat.eu