навіны

Ажно 10 беспілотнікаў заляцелі ў Беларусь падчас расейскай атакі на Украіну

img
Залёт расейскіх беспілотнікаў у Беларусь. 1 чэрвеня 2025 года. Ілюстрацыя: Флагшток
podpis źródła zdjęcia

Украінскі маніторынгавы канал «Ринда моніторить» зафіксаваў, што ў ноч на нядзелю ў паветраную прастору Беларусі трапілі 10 расейскіх беспілотнікаў. Паводле выдання «Флагшток», у Гомельскай вобласці падымалі авіяцыю.

Беспілотнікі заляцелі ў беларускае неба з боку Чарнігаўскай вобласці Украіны.


«Падчас масаванай атакі Расеі на ўкраінскую тэрыторыю дроны адзін за адным групамі міналі мяжу Беларусі ўздоўж ракі Дняпро ў Лоеўскім і Брагінскім раёнах», – піша выданне «Флагшток», якое звярнула ўвагу на паведамленне маніторынгавага каналу «Ринда моніторить».


Паводле гэтых звестак, як мінімум два дроны, праляцеўшы над тэрыторыяй радыелагічнага запаведніку, зноў трапілі ва ўкраінскае неба і накіраваліся ў бок гораду Оўруч.


Раніцою 1 чэрвеня ў Гомельскай вобласці заўважылі авіяцыю.


Як паведамляюць у ЗСУ, у ноч на нядзелю Расея атакавала Украіну 472 ударнымі беспілотнікамі і беспілотнікамі-імітатарамі, якія ўскладняюць працу супрацьпаветранай абароны. 210 дронаў былі збітыя, 172 – лакацыйна страчаныя або абясшкоджаныя сродкамі РЭБ.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10