навіны

Літоўскія спецслужбы расказалі, якія пагрозы бачаць у Беларусі і беларусах

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: hpravy.org
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: hpravy.org
podpis źródła zdjęcia

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы і Другі Дэпартамент аператыўных службаў выпусцілі справаздачу з ацэнкамі пагрозаў нацыянальнай бяспецы. Вялікая ўвага ў ім нададзеная і Беларусі.

Надпіс на сцяне «Валіце з Літвы» каля Цэнтру беларускай супольнасці і культуры ў Вільні, 26 кастрычніка 2024. Фота: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры / Facebook

«У паліцыі не зацікаўленыя». Як расследуюць напады на беларускія мясціны ў Вільні?

навіны

Паводле літоўскіх спецслужбаў, шматлікая беларуская дыяспара ў Літве дазваляе беларускім спецслужбам ствараць доўгатэрміновыя выведвальныя магчымасці. Як заяўляецца, беларускія спецслужбы вымушаюць прадстаўнікоў беларускай дыяспары супрацоўнічаць з імі, пагражаючы бяспецы іхных сваякоў у Беларусі і праву распараджацца нерухомасцю або бізнесам у Беларусі. Для гэтага ўсё больш актыўна выкарыстоўваюцца сродкі аддаленай сувязі. Беларускія спецслужбы даручаюць завербаваным асобам збіраць публічную і закрытую інфармацыю пра літоўскія ўстановы, беларускую дыяспару і дэмакратычную апазіцыю.

Як заяўляецца, адна з мішэняў беларускай выведкі беларускія кампаніі, што адкрылі свае філіялы ў Літве, але не спынілі дзейнасці ў Беларусі.

Таксама адзначаецца, што беларусы, якія жывуць у Літве, нягледзячы на пагрозы, наведваюць Беларусь на ўласнае жаданне. Там яны рызыкуюць быць затрыманымі за апазіцыйную дзейнасць або завербаванымі спецслужбамі. З падобнымі пагрозамі сутыкаюцца і грамадзяне Літвы, што наведваюць Беларусь.

Літва не верыць у мірныя заявы Менску

Сярод пагрозаў, якія ідуць ад Беларусі, названае таксама выкарыстанне беларускай паветранай прасторы расейскімі ўзброенымі сіламі. Як адзначаецца, расейскія дроны, што праз Беларусь атакуюць Украіну, могуць адхіляцца і ляцець у іншыя суседнія краіны.

Літоўскія спецслужбы падкрэсліваюць, што «выбары» 2025 года ў Беларусі «не былі ні празрыстымі, ні дэмакратычнымі», але «Лукашэнка сёмы раз стаўся кіраўніком дзяржавы і ўмацаваў сваю ўладу».

Заяўляецца, што беларуская палітыка робіцца працягам расейскай вонкавай палітыкі і палітыкі бяспекі.

,,

«У стасунках з краінамі Захаду, у тым ліку з Літвою, Лукашэнка найбліжэйшым часам будзе імкнуцца да прызнання сябе легітымным лідарам Беларусі і кіравацца прагматычнымі інтарэсамі, аднак Беларусь застанецца найбліжэйшым саюзнікам Расеі і не зменіць свайго стратэгічнага выбару», – гаворыцца ў справаздачы.


Яе аўтары не выключаюць, што неўзабаве «Літва атрымае ад Беларусі крокі, несумяшчальныя з міжнародным правам і меркаваным іміджам мірнай дзяржавы – пагрозы, шантаж і незаконныя дзеянні».

Нагадаем, што ў Літве працягваюцца акцыі з мэтаю пасварыць літоўцаў з беларусамі. Ад імя беларусаў іх ладзяць асобы, якія не ўмеюць правільна пісаць і размаўляць па-беларуску.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10