Міністэрства замежных справаў Літвы выклікала да сябе прадстаўніка амбасады Беларусі ў Літве і ўручыла яму ноту, у якой выказваецца рашучы пратэст у звязку з незаконным пранікненнем у паветраную прастору Літвы беспілотніка з Беларусі 28 ліпеня. Пра гэта паведамляе МЗС Літвы.
У Літве 1 жніўня, праз некалькі дзён пошукаў, знайшлі беспілотнік, які ў панядзелак 28 ліпеня заляцеў з тэрыторыі Беларусі, праляцеў над Вільняй у бок Каўнасу і знік, паведамляе BNS.
Літоўская паліцыя праінфармавала жыхароў Літвы, што з Беларусі прыляцеў беспілотнік неапазнанага тыпу. Інфармацыю пра інцыдэнт жыхары атрымалі на тэлефоны 28 ліпеня раніцай, піша «DELFI».
Міністэрства замежных спраў Літвы не будзе разглядаць запыт дэпутата Сейма Вітаўтаса Сініцы аб адмене акрэдытацыі офісу Святланы Ціханоўскай у Літве. Пра гэта піша LRT са спасылкай на заяву МЗС Літвы.
Прадстаўнік партыі «Нацыянальнае аб’яднанне» ў Сейме Літвы Вітаўтас Сініца падаў заяву ў Генеральную пракуратуру з просьбаю вызначыць, ці няма ў словах Сяргея Ціханоўскага наконт стварэння ў Літве «беларускіх аўтаномных выспаў» парушэння палажэнняў Крымінальнага кодэксу і прынцыпаў тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, піша «Lietuvos Rytas».
У Літве разгарэўся скандал, бо высветлілася, што прэмʼер-міністр Гінтаўтас Палуцкас і спікер Сейму Саўлюс Сквярняліс разам ездзілі ў Беларусь на машыне ў 2008 годзе. Пра гэта распавёў грамадскі дзеяч, заснавальнік каналу «Laisvės TV» Андрус Тапінас. Прычына паездкі была не працоўная, распавёў Сквярняліс, піша «Delfi».
Міністэрства замежных справаў Літвы ўручыла ноту пратэсту часоваму паверанаму ў справах Беларусі праз залёт у Літву з тэрыторыі Беларусі расейскага беспілотніка «Гербера» 10 ліпеня. Пра гэта паведамляе МЗС Літвы.