Поўнаметражная мастацкая стужка беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» трапіла ў конкурсную праграму «Forum» Берлінскага міжнароднага кінафестывалю. Галоўную ролю ў фільме выканаў музыка Вячаслаў Кміт, які да гэтага ніколі ў кіно не здымаўся. У шчырай размове з «Белсатам» музыка і актор прызнаецца, што ўдзел у здымках цалкам змяніў ягонае жыццё. Ён нібыта ўкруціўся ў самога сябе, але… так і не навучыўся спаць у джынсах.