навіны

У Беларусі ўдакладнілі правілы ўлучэння ў спісы «экстрэмістаў і тэрарыстаў»

Зняволеныя ў калоніі
Зняволеныя ў калоніі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: viasna96 / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Удакладнілі набор крымінальных артыкулаў, паводле якіх людзей уносяць у спісы «экстрэмістаў і тэрарыстаў». «Тэрарыстамі» прызнаюць сярод іншага тых, хто атрымліваў «незаконную» замежную дапамогу.

Чытайце таксама:
КДБ дадаў у спіс «асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», яшчэ 15 беларусаў. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: eurasia.expert

КДБ Беларусі дапоўніў спіс «тэрарыстаў» – там ужо 1,3 тысячы чалавек

Савет Міністраў Беларусі ўхваліў змены ў дзве пастановы, звязаныя са спісамі «экстрэмістаў і тэрарыстаў». Змены афіцыйна апублікавалі 13 чэрвеня. Іх прааналізаваў «Reform.news». Асноўныя новаўвядзенні набудуць моц праз тры месяцы.


Набор крымінальных артыкулаў, што дазваляюць улучаць людзей у спісы «тэрарыстаў», змянілі:

  • дадалі арт. 123 КК РБ – «Прапаганда вайны»;
  • дадалі арт. 369-2 КК РБ – «Незаконнае атрыманне і (або) выкарыстанне замежнай безаплатнай дапамогі», калі дапамога была атрыманая «ў мэтах ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці»;
  • дадалі ч. 3 арт. 333 КК РБ – «Незаконнае абарачэнне атрутных рэчываў і рэчываў моцнага дзеяння» з мэтай учынення злачынстваў, якія апісваюць артыкулы 124–127, 131, 287, 289–292, 359 і 360 КК РБ;
  • прыбралі часткі 1 і 2, пакінулі толькі часткі 3 («з мэтамі злачынстваў экстрэмісцкага і тэрарыстычнага кірунку») артыкулаў 322 і 323 КК РБ – «Незаконнае набыццё, захоўванне, выкарыстанне, збыт ці разбурэнне радыеактыўных матэрыялаў» і «Крадзеж радыеактыўных матэрыялаў»;
  • наконт ч. 4 арт 294, ч. 4 арт. 295 і ч. 3 арт. 311 КК РБ дадалі заўвагі, што гэтыя артыкулы будуць падставамі ўлучэння ў «спіс тэрарыстаў», калі злачынствы ўчыненыя ў мэтах іншых злачынстваў з пералікам канкрэтных артыкулаў;
  • наконт арт. 130 КК – «Распальванне варожасці» – дадалі заўвагу, што ў спіс улучаюць паводле пастановы старшыні Камітэту дзяржаўнай бяспекі, Генеральнага пракурора, міністра ўнутраных справаў або іхных намеснікаў «з улікам інтарэсаў нацыянальнай бяспекі».


Выдаліць са спісу «тэрарыстаў» цяпер могуць паводле ўзгодненай пастановы старшыні КДБ, Генпракурора і міністра ўнутраных справаў або іхных намеснікаў па выніках разгляду звароту ўлучанага ў спіс, а таксама ў выпадку, калі адпаведны крымінальны артыкул прыбяруць са спісу падставаў да ўнясення ў спіс.


Падставамі для ўлучэння ў спіс «экстрэмістаў» цяпер будуць лічыцца не толькі артыкулы, пералічаныя ў арт. 1 закону «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», але і артыкулы, пералічаныя ў пастанове Саўміну. Гэтыя артыкулы наступныя: 123–129, 130–130-2, 131, 134, п.14 ч. 2 арт. 139, п. 8 ч. 2 арт. 147, арт. 191, 287, 289–293, ч. 4 арт. 294, ч. 4 арт. 295, ч. 4 арт. 309, ч. 3 арт. 311, ч. 3 арт. 322, ч. 3 арт. 323, арт. 324, ч. 3 арт. 333, арт. 341-1, 342, 342-2, 357, 359–361-2, 361-4, 361-5, 369-1, 369-2, 369-3, 423-1 КК РБ. У спіс падставаў дададзеныя таксама «іншыя артыкулы Асаблівай часткі КК у выпадку ўчынення з матываў расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці ці разладу, палітычнай або ідэалагічнай варожасці, а таксама з матываў варожасці ці разладу датычна нейкай сацыяльнай групы».


Пад «сацыяльнай групай» у Беларусі нярэдка разумеюць сілавікоў, а «экстрэмісцкімі злачынствамі» называюць палітычныя пратэсты. Згодна з звесткамі праваабарончага цэнтру «Вясна», не менш за 339 палітвязняў і 137 абвінавачаных і асуджаных паводле тыповых палітычных артыкулаў улучаныя ў «спіс тэрарыстаў», у тым ліку Эдуард Бабарыка, Павел Белавус, Павел Вінаградаў, Максім Знак, Марына Золатава, Марыя Калеснікава, Валерыя Касцюгова, Дзмітрый Кучук, Наста Лойка, Анджэй Пачобут, Марфа Рабкова, Сяргей Ціханоўскі, Людміла Чэкіна.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10