навіны

Сілавікі ўчынілі ператрус у кватэры блогера Vadimati

Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati).
Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati). Фота: Сяргей Людкевіч
podpis źródła zdjęcia

У беларускай кватэры экс-палітвязня Vadimati адбыўся ператрус з нагоды ягонага ўдзелу ў маршы беларусаў.

Як паведамляе сайт hrodna.life са спасылкай на ўласныя крыніцы, ператрус звязаны з удзелам блогера Vadimati (Вадзіма Ермашука) у варшаўскім маршы, прымеркаваным да беларускіх так званых выбараў. Блогер сапраўды публікаваў у сацсетках сторыз з маршу.


Раней Vadimati распавёў, што ягоную гарадзенскую кватэру арыштавалі на падставе пастановы следчага.


Нагадаем, Ермашук выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024 года, цалкам адбыўшы трохгадовы тэрмін пазбаўлення волі за «глумленне з дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370 КК РБ) і «знявагу Лукашэнкі» (арт. 368 КК). У жніўні 2024 года Ермашук паведаміў пра анкалагічнае захворванне.


Старонку блогера ў Instagram прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», пасля чаго Вадзім з'ехаў з краіны.


Марш беларусаў у Варшаве адбыўся 26 студзеня, у ім прынялі ўдзел некалькі соцень беларускіх палітычных уцекачоў. Акцыя выклікала вялікае раздражненне ў афіцыйнага Менску. Сваякам удзельнікаў маршу Лукашэнка пагражаў крымінальным пераследам. Следчы камітэт ужо заявіў, што ідэнтыфікаваў 202 асобы з акцыі ў Варшаве.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10