рэпартаж

«Ён прайграў бы нават табурэтцы». Беларусы прайшлі маршам па Варшаве, пратэстуючы супраць выбарчай хлусні на радзіме

Марш беларусаў у Варшаве супраць бязвыбараў. 26 студзеня 2025 года.
Марш беларусаў у Варшаве супраць бязвыбараў. 26 студзеня 2025 года. Фота: Белсат

Больш за тысячу беларусаў прайшлі 26 студзеня маршам па Варшаве, выказваючы свой пратэст супраць так званых выбараў, якія ў гэты дзень адбываюцца ў Беларусі. Палітык Павел Латушка назваў гэта падчас мітынгу на Замкавай плошчы «спецаперацыяй Лукашэнкі». «Белсат» быў сярод удзельнікаў шэсця.