Пра чарговую хвалю памілавання паведамляе БелТА з фармулёўкай «Лукашэнка памілаваў яшчэ 20 чалавек, якія здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці», Гаворка пра асуджаных паводле палітычных матываў.
Сярод памілаваных – 11 жанчын, 14 маюць хранічныя захворванні, у 10 асуджаных ёсць дзеці, у адной жанчыны – чацвёра дзяцей. Імёны вызваленых не называюцца.
Паводле БелТА, усе памілаваныя «хадайнічалі аб памілаванні, раскаяліся ў тым, што зрабілі».
Таксама дзяржаўная навінавая агенцыя зазначае, што «Міністэрства ўнутраных справаў пракантралюе іхныя паводзіны пасля вызвалення».
Гэта ўжо восьмая хваля памілаванняў палітвязняў у 2024 годзе. Сёмая была 9 снежня – тады вызвалілі 29 чалавек. Агулам па памілаванні сёлета на волю выйшлі 227 палітвязняў.
Па стане на 28 снежня 2024 года ў Беларусі палітвязнямі прызнаныя 1253 чалавекі.
Марыя Міхалевіч belsat.eu