навіны

Сёмая хваля памілаванняў: Лукашэнка памілаваў яшчэ 29 палітвязняў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.by
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка памілаваў яшчэ 29 палітзняволеных. Усе яны «пакаяліся ў сваіх дзеяннях і звярнуліся з хадайніцтвам аб памілаванні». 

Паведамленне распаўсюдзіла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі. 

У ім гаворыцца, што сярод памілаваных 11 жанчын і 18 мужчынаў. Шасцёра з іх маладзейшыя за 25 гадоў, трое – пенсіянеры, два інваліды і 15 маюць хранічныя захворванні. 

«Міністэрства ўнутраных справаў забяспечыць кантроль за правапаслухмянымі паводзінамі памілаваных», – гаворыцца ў прэс-рэлізе. Як правіла, гэта азначае татальны кантроль з боку праваахоўных органаў.

Прозвішчы памілаваных не называюцца. Найчасцей іх крыху пазней агучваюць у сваіх эфірах шараговыя прапагандысты кшталту Юрыя Васкрасенскага.

Гэта ўжо сёмая хваля памілаванняў з ліпеня гэтага года. Апошняя адбылася 20 лістапада.

Нагадаем, што пачынаючы з ліпеня паводле памілавання, падпісанага Лукашэнкам, на волю пачалі выпускаць вязняў, найчасцей групамі каля 30 чалавек. 

Сярод найбольш вядомых асобаў, вызваленых паводле гэтае працэдуры, – старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, жуналістка Ксенія Луцкіна, якія мелі цяжкія захворванні, Святлана Лупач, Дар’я Лосік. Згодна з падлікам праваабаронцаў, такім чынам на волю выйшлі 178 чалавек, некаторым з іх заставалася зусім няшмат да заканчэння тэрміну. Разам з тым за гэты ж час палітвязнямі былі прызнаныя 223 асобы. І гэта без уліку тых, каго не абвяшчаюць палітвязнямі праз нежаданне сваякоў ці праз тое, што пра затрыманні проста нічога невядома. 

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10