навіны

Самалёт адмысловага пасланніка Трампа прыляцеў у Маскву

Стыў Ўіткаф, спецыяльны пасланнік на Блізкім Усходзе, адказвае на пытанні прэсы ля Белага дома. Вашынгтон, ЗША
Стыў Ўіткаф, спецыяльны пасланнік на Блізкім Усходзе, адказвае на пытанні прэсы ля Белага дома. Вашынгтон, ЗША. 6 сакавіка 2025 года Фота: Anna Moneymaker / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Самалёт Стывэна Ўіткафа, адмысловага пасланніка прэзідэнта ЗША Доналда Трампа, прызямліўся 13 сакавіка ў маскоўскім аэрапорце «Унукава».

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Менску. 19 снежня 2022 года. (Фота: Канстанцін Заўражын / kremlin.ru)

Лукашэнка паляцеў у Маскву да Пуціна

навіны

Як адзначае ТАСС, Стывэн Ўіткаф прыляцеў у Расею з Катару. Перад тым ён удзельнічаў у перамовах з Украінаю ў Саудаўскай Аравіі. Картэж з аэрапорту «Унукава-2» скіраваўся ў Маскву.

12 сакавіка прэс-сакратарка Белага дому Кэралайн Левіт паведаміла, што Ўіткаф адправіцца ў Маскву, каб абмеркаваць урэгуляванне вайны ва Украіне.

«Сапраўды, перамоўнікі ляцяць, сапраўды, кантакты запланаваныя. Мы не будзем забягаць наперад, потым раскажам», – сказаў на брыфінгу прэс-сакратар кіраўніка РФ Дзмітрый Пяскоў.

З ягоных словаў, расейска-амерыканскія кантакты пасля перамоваў ЗША і Украіны ў Саудаўскай Аравіі ўжо былі: 12 сакавіка адбылася тэлефонная размова памочніка прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Майка Ўолтца і памочніка Уладзіміра Пуціна Юрыя Ушакова.

Нагадаем, што еўрапейская выведка займела дакумент з патэнцыйнымі патрабаваннямі Расеі на перамовах адносна заканчэння вайны ва Украіне. Яны, сярод іншага, уключаюць у сябе «дэмантаж кіеўскага рэжыму».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10