навіны

Украінцы ўзнагародзяць полк Кастуся Каліноўскага

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: belwarriors / Telegram
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: belwarriors / Telegram
podpis źródła zdjęcia

14 сакавіка, у Дзень украінскага добраахвотніка, на Міжнародным форуме «Адзінства і падзяка» найвышэйшымі калектыўнымі ўзнагародамі Украіны – сталёвымі крыжамі «За вашу і нашу свабоду» – узнагародзяць усіх замежных добраахвотнікаў, якія абараняюць Украіну.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы. Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook

Як Украіна трымаецца без дапамогі ЗША? Пакуль трываюць перамовы са Штатамі, нават контратакуе

Вайна

У спісе ўзнагароджанняў – замежныя добраахвотнікі Сілаў бяспекі абароны Украіны, ЗСУ, сухаземных войскаў, Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны, добраахвотнікі Нацыянальнай гвардыі, спецслужбы транспарту, а таксама аддзелу каардынацыі ў пытаннях праходжання вайсковай службы штабу камандавання.

Узнагароды будуць уручаны беларусам з палка імя Кастуся Каліноўскага, байцам Грузінскага нацыянальнага легіёну, батальёну імя шэйха Мансура, легіёну «Свабода Расеі», байцам Расейскага добраахвотніцкага корпусу, міжнароднага легіёну ГУР і інтэрнацыянальным легіёнам абароны Украіны.

Акрамя калектыўных узнагародаў, будуць уручаныя не менш як 35 індывідуальных асобным ваярам. Іх уручаць герой Украіны, генерал-маёр Ігар Гардэйчук, першы кавалер зоркі «За мужнасць» Максім Царэнка. Асобным байцам узнагароды ўручаць камандзіры інтэрнацыянальных і міжнародных легіёнаў.

Прадстаўнік палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук пракаментаваў Белсату: «Для беларусаў, якія ваююць на фронце, гэтая ўзнагарода мае важнае значэнне. Бо вельмі важна для кожнага з іх тое, што ўкраінцы бачаць іхную службу і шануюць іхныя намаганні ў справе барацьбы за свабоду і незалежнасць Украіны».

Любоў Лунёва belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10