навіны

Мінюст Украіны хоча спагнаць у даход дзяржавы актывы «Беларуськалію»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства юстыцыі Украіны падало пазоў аб выкарыстанні ў дачыненні «Беларуськалію» санкцыяў. У прыватнасці, аб спагнанні ў даход дзяржавы заяўленых актываў, што належаць кампаніі, а менавіта: карпарацыйных правоў, сродкаў, чыгуначных вагонаў, калійных угнаенняў.

Беларускія калійныя ўгнаенні. Фота: БелТА

Літва паспрабуе ўпэўніць ЗША не здымаць калійных санкцыяў з Менску

навіны

У Мінюсце адзначаюць, што «Беларуськалій» ёсць галоўным дзяржаўным вытворцам калійных угнаенняў і адным з найбуйнейшых падаткаплатнікаў у бюджэт Беларусі, што цалкам кантралюецца ўладамі краіны, «у тым ліку, непасрэдна самаабвешчаным прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам».

У ведамстве адзначаюць, што кампанія сваімі дзеяннямі спрыяе вядзенню вайны супраць Украіны праз фінансава-гаспадарчыя стасункі з прадпрыемствамі вайскова-прамысловага комплексу Расеі і акупацыйнымі адміністрацыямі самаабвешчаных ДНР і ЛНР. Таксама «Беларуськалій» даваў транспарт для перавозу і памяшканні для перабывання ўкраінскіх дзяцей, вывезеных з акупаваных тэрыторыяў у Беларусь, і ўдзельнічаў у арганізацыі і фінансаванні імпрэзаў, звязаных з падтрыманнем палітыкі «дзяржавы-агрэсара ў непрызнанні права ўкраінскага народу на самаідэнтыфікацыю».

3 сакавіка Агенцтва вышуку і менеджменту актываў (АВМА) Украіны паведаміла пра паспяховую рэалізацыю чарговай партыі беларускіх угнаенняў. Згодна з інфармацыяй ведамства, за 4299 тон хларыду калію ў 61 чыгуначным вагоне атрымалі каля 1,09 млн долараў. Сярод іншага грошы пойдуць на набыццё вайсковых аблігацыяў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10