навіны

У Менску латвійца асудзілі за «паклёп» на Лукашэнку і «дыскрэдытацыю» Беларусі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Latvijas Republikas Saeima / Facebook
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Latvijas Republikas Saeima / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Менскі абласны суд вынес палітычна матываваны прысуд грамадзяніну Латвіі Юрыйсу Ганінсу. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Юрыйса Ганінса асудзілі на шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1), «паклёп» на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367) і «заклікі да санкцыяў» (ч. 2 арт. 361).

Суддзя Аляксандр Рыбакоў вынес прысуд яшчэ 19 лютага, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Сутнасць абвінавачвання невядомая, працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Агулам ва ўстановах зняволення ў Беларусі ўтрымліваюць 36 палітзняволеных замежных грамадзянаў, сярод іх – чацвёра грамадзянінаў Латвіі.

Найбуйнейшая парламенцкая фракцыя латышскага Сейму «Новае адзінства», што ўваходзіць у кіраўнічую кааліцыю, прапанавала папраўкі да Закону «Аб турызме», што прадугледжваюць увядзенне забароны для пастаўнікоў турыстычных паслугаў рэпрэзентаваць і аказваць такія паслугі на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі і Беларусі.

Такімі захадамі аўтары паправак хочуць «знізіць рызыкі магчымых парушэнняў правоў чалавека ў дачыненні грамадзянаў Латвіі, а таксама перадухіліць іх уцягненне ў дзеянні ў інтарэсах Расеі ці Беларусі, то бок вербаванне».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10