Naviny

Партал пра гісторыю Беларусі запусцілі на беларускай, польскай і англійскай мовах

Калаж з малюнкаў да артыкулаў гістарычнага «Гістарычнага парталу»
Калаж з малюнкаў да артыкулаў гістарычнага «Гістарычнага парталу». Выявы: Belarus-history.com

Ініцыятыва «Новая Беларусь» пры падтрымцы фонду «Tutaka» і сэрвісу «FaniMani» запусціла «Гістарычны партал» – старонку, на якой кароткі аповед пра гісторыю Беларусі можна пачытаць на трох мовах. Ідэя перамагла на конкурсе «Будуй сваё» – яе прафінансавалі беларусы са сваіх падаткаў.