Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі 7 траўня ўнесла Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада) у спіс так званых экстрэмісцкіх фармаванняў.
У паведамленні МУС напісана, што да дзейнасці партыі маюць дачыненне Ігар Барысаў, Ігар Маслоўскі і Ганна Канюс, піша «Вясна».
БСДП (Грамада) была заснаваная 2 сакавіка 1991 года і лічыла сябе пераемніцай традыцый Беларускай сацыялістычнай Грамады (1902–1918) і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (1918–1924).
Нагадаем, што яшчэ 20 верасня 2023 года Вярхоўны Суд Беларусі вынес рашэнне аб ліквідацыі БСДП (Грамада).
Паводле звестак праваабаронцаў, у Беларусі ўжо больш за 250 арганізацыў унесеныя ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў», прычым 89 з іх былі прызнаныя такімі толькі ў 2024 годзе.
Раман Шавель belsat.eu