навіны

Трамп дапусціў, што прыедзе ў Стамбул на перамовы Зяленскага і Пуціна

Прэс-канферэнцыя Доналда Трампа, на якой ён заявіў пра магчымасць наведаць Стамбул, дзе могуць адбыцца перамовы Зяленскага і Пуціна. Фота:  скрыншот з відэа / The White House
Прэс-канферэнцыя Доналда Трампа, на якой ён заявіў пра магчымасць наведаць Стамбул, дзе могуць адбыцца перамовы Зяленскага і Пуціна. Фота: скрыншот відэа / The White House
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп не выключае, што 15 траўня наведае Турцыю, дзе Уладзімір Зяленскі будзе чакаць Уладзіміра Пуціна дзеля «мірных перамоваў». 

Чытайце таксама:
Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц і прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон былі сярод еўрапейскіх лідараў, якія прыехалі ў Кііеў 10 траўня на перамовы. Фота: Радіо NV

Спыненне агню ва Украіне: Кітай «за», Нямеччына ставіць ультыматум

Пра гэта Трамп заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Белым доме 12 траўня.

Прэзідэнт ЗША выказаў надзею, што і Зяленскі, і Пуцін будуць у Турцыі ў чацвер, і дадаў, што сам «разглядаў магчымасць прыляцець», калі ўважыць, што «нешта можа адбыцца».

Пазней ён удакладніў у адказ на пытанне журналістаў, што можа прыляцець, калі ўважыць гэта «важным для дасягнення пагаднення» – верагодна, маецца на ўвазе дамова паміж Кіевам і Масквою.

«Яны не маглі дамовіцца аб сустрэчы, бо адзін казаў пра спыненне агню, другі – не. І так па коле. Я сказаў: слухайце, на гэтым этапе трэба спыніцца. Проста ідзіце на сустрэчу – яна ўжо прызначаная, ідзіце ў чацвер», – сказаў Трамп.

Вядома, што з 13 да 16 траўня ў Доналда Трампа запланаваныя візіты ў Саудаўскую Аравію, Катар і ААЭ, таму ён сапраўды будзе непадалёк ад Турцыі, дзе могуць адбыцца перамовы паміж Пуціным і Зяленскім.

«Я думаў пра тое, каб паляцець туды. Я не ведаю, дзе буду ў чацвер — у мяне так шмат сустрэчаў, але я сапраўды разглядаў магчымасць паляцець. Магчыма, гэта і адбудзецца, калі я палічу, што нешта можа здарыцца. Але мы павінны давесці справу да канца», – сказаў ён журналістам у Белым доме.

Пазней Трамп таксама выказаў адчуванне, што Расея, магчыма, пагодзіцца на 30-дзённае безумоўнае спыненне агню, якое дагэтуль Масква адхіляла.

Нагадаем, што Расея не прыняла трыццацідзённага замірэння, прапанаванага Украінаю і еўрапейскімі лідарамі. У адказ Пуцін прапанаваў узнавіць наўпроставыя перамовы паміж Украінай і Расеяй у Стамбуле 15 траўня. Уладзімір Зяленскі адзначыў, што будзе асабіста чакаць Пуціна ў Турцыі.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10