У ваколіцах Віцебску падчас правядзення дарожных работ выявілі добра захаваны цэлы бівень маманта. Ён адправіцца ў Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, паведамляюць у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
27 ліпеня сёлета спаўняецца 35 гадоў з таго часу, як Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання прыняў Дэкларацыю аб суверэнітэце Беларусі, якая акрэсліла статус Беларусі як незалежнай дзяржавы. У сучаснай Беларусі ўлады не заўважаюць гэтай даты, а лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская ў гэты дзень нагадала пра важнасць барацьбы за незалежнасць.
Падчас вывучэння раней невядомай трэцяй вежы Крэўскага замка даследчыкі выявілі драўляныя канструкцыі, якія дапамагалі трымацца мураванаму замку на багністай глебе. Пра гэта паведамляе Інстытут гісторыі НАН Беларусі.
Гісторыка і бізнесмена Алега Зелянко пакаралі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Верагодна, ён у калоніі, піша «Наша Ніва».
Ініцыятыва «Maldzis» выкупіла першае выданне «Жазла кіравання» («Жезлъ правленіѧ») Сімяона Полацкага. Гэта адзін з найбольш каштоўных кніжных помнікаў, створаных беларусамі, паведамляе ініцыятыва.