Шуфлядка

Аддаюць перавагу Hugo Boss: сыны Лукашэнкі выбіраюць замежныя брэнды адзення

Аляксандр Лукашэнка з сынамі. Фота: Пул Первого / Telegram
Аляксандр Лукашэнка з сынамі. Фота: Пул Первого / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У студзені 2025 года ў Беларусі выйшла кніга пад назвай «Наш Президент». У ёй ёсць фатаграфіі сям'і Лукашэнкі, якія не былі апублікаваныя раней. На адной з фатаграфій 2024 года можна разгледзець, ва што апранутыя Аляксандр Лукашэнка і яго сыны.

Аляксандр Лукашэнка шмат разоў заклікаў беларусаў выбіраць адзенне айчыннага вытворцы і асуджаў тых, хто выбірае замежныя маркі. Асабліва ён крытыкаваў моладзь.


«Апрануцца наша моладзь хоча ўх як. Я, прэзідэнт, і тое так не апранаюся, як некаторыя звычайныя маладыя людзі. Называюць гэтыя імпартныя брэнды і іншае... Я пра такія не чуў, а калі і чуў, дык толькі за імя там шалёныя грошы плацяць. Нашы нармальна ўжо шыюць, не, трэба так. Навошта табе гэтая ануча?» – казаў Лукашэнка на выступе перад рэктарамі беларускіх ВНУ.

Аднак сам ён не асабліва прытрымліваецца сваіх жа рэкамендацый. Так, на парадзе ў Маскве ён з'явіўся з рамянём Hermes. Беглы пошук паказвае, што кошт аксесуара – парадку $ 1000. Заўважыў незвычайны рэмень блогер і медыя менеджар Віктар Малішэўскі.

Аляксандр Лукашэнка 9 мая перад парадам у Маскве. Фота: Дмитрий Азаров / Коммерсантъ
Аляксандр Лукашэнка 9 мая перад парадам у Маскве. Фота: Дмитрий Азаров / Коммерсантъ

Сыны Лукашэнкі не адстаюць і таксама аддаюць перавагу замежным брэндам. Вось, што мы знайшлі ў кнізе «Наш президент».


Самае дарагое пола на фатаграфіі – у Дзмітрыя Лукашэнкі. Ён апрануты ў пола італьянскага брэнда прэміум-класу Stefano Ricci. Яго можна купіць у інтэрнэт-краме адзення люкс у Расеі за $899 (2701,29 беларускіх рублёў). Цікава, што менавіта касцюм з Італіі калісьці паказаўся Аляксандру Лукашэнку неапраўдана дарагім. У адной з размоваў з журналістамі ён падзяліўся, што падчас першага прэзідэнцкага тэрміну замовіў сабе касцюм Brioni: «Калі мне сказалі, колькі каштуе, я сказаў: «Не, гэта першы і апошні касцюм». А дзе наша чыноўніцкае атэлье? А чаму яно не шые? Чаму мы павінны шалёныя грошы плаціць?»

Тэніска брэнда Stefano Ricci. Фота: excelsior.fashion
Тэніска брэнда Stefano Ricci. Фота: excelsior.fashion

Мікалай і Віктар Лукашэнка выбралі BOSS, нямецкі брэнд класічнага мужчынскага адзення прэміум-класу кампаніі HUGO BOSS. Малодшы сын Лукашэнкі абраў баваўняную кашулю, якую можна набыць у Інтэрнэце за $98 (294,37 беларускіх рублёў). На Віктары – пола даражэй, са зніжкай у польскай краме яго можна купіць за $129 (388,93 беларускіх рублёў). Афіцыйны магазін Hugo Boss ёсць у Менску, але гэтых мадэляў на сайце крамы не ўдалося знайсці.

Баваўняная кашуля брэнда HUGO BOSS. Скрыншот: mybaze.com
Баваўняная кашуля брэнда HUGO BOSS. Скрыншот: mybaze.com

На Аляксандры Лукашэнку – ільняная кашуля, якая, хутчэй за ўсё, была пашытая на заказ. У папярэдніх інтэрв'ю ён казаў, што яму патрэбныя нестандартныя лякалы, а адзенне для яго шыюць у беларускім атэлье LineA (ЛайнА). На сайце атэлье індывідуальны пашыў мужчынскай кашулі каштуе 150–200 беларускіх рублёў. Лукашэнка не раз казаў, што выбірае адзенне айчынных вытворцаў. У сваім выступе на Дажынках-2024 ён заклікаў бацькоў прывучаць дзяцей насіць беларускія брэнды: «Людзі ўсё больш і больш да натуральных тканін схіляюцца. Акрамя беларусаў. Беларусы не разумеюць. Беларусы ірвуцца за Gucci, Versace і іншай гадасцю. Сваё трэба насіць. Свае тканіны. У нас ёсць усё. Насіце сваё і прывучайце дзяцей да гэтага».


Аліна Разумовіч / ИР belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10