навіны

Цэнтр беларускай салідарнасці часова спыняе прававую дапамогу: няма фінансавання

Цэнтр беларускай салідарнасці быў заснаваны ў 2020 годзе для дапамогі беларусам, якія апынуліся ў эміграцыі. Фота: Белсат
Цэнтр беларускай салідарнасці быў заснаваны ў 2020 годзе для дапамогі беларусам, якія апынуліся ў эміграцыі. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

З 12 траўня аддзел прававой дапамогі Цэнтру беларускай салідарнасці (ЦБС) прыпыняе сваю працу. У арганізацыі спадзяюцца, што гэта часовая захада і адшукаць грошы ўдасца.

Кансультацыя ў ЦБС наконт легалізацыі ў Польшчы. 5 траўня 2023 года. Фота: cbs_help / Telegram
«Грошай засталося на два месяцы». ЦБС адкрыў збор, каб пратрываць да сталага фінансавання навіны

Пра гэта паведамілі прадстаўнікі ініцыятывы. Інфалінія больш не функцыянуе, Telegram-канал @CBShelp будзе выдалены, а новыя звароты не прымаюцца. Завершанымі застануцца толькі тыя кансультацыі, на якія людзі ўжо паспелі запісацца.

Прычына прыпынення працы – брак фінансавання. Каманда ЦБС падкрэслівае, што працягвае шукаць магчымасці для аднаўлення паслугі, аднак гэты працэс патрабуе часу.

,,

«Шчыра дзякуем за ваш давер і падтрыманне! Асобная падзяка ўсім, чыя дапамога дала нам магчымасць працаваць на працягу апошніх пяці месяцаў: дзякуючы вам мы мелі магчымасць быць побач і дапамагаць», – паведамілі прадстаўнікі ЦБС.


Пры гэтым дзейнасць самога Цэнтру беларускай салідарнасці не спыняецца.

Нагадаем, што напрыканцы сакавіка Цэнтр беларускай салідарнасці апынуўся пад пагрозаю закрыцця праз пазбаўленне грантавага падтрымання і папрасіў дапамогі. У арганізацыі паведамілі «Белсату», што вымушаныя скараціць выдаткі, бо грошай засталося на два месяцы працы.

ЦБС быў заснаваны ў Варшаве ў 2020 годзе, каб надаваць юрыдычную дапамогу беларусам, вымушаным пакінуць радзіму з увагі на рэпрэсіі. Пасля пачатку вайны цэнтр дапамагае і ўкраінцам.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10