Гісторыя кавы непарыўна звязаная з Рэччу Паспалітай, бо менавіта яе шпіён Юрый Кульчыцкі навучыў Еўропу піць гэты чароўны напой пасля бітвы пад Венаю 1683 года. Як кава трапіла ў Беларусь і як правільна – гарбата ці чай? Гісторыя ад праграмы «Вусы Скарыны».
Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» Цімоха Акудовіча:
- Чаму кава і гарбата – ідэалагічныя ворагі на тэрыторыі Беларусі?
- Гісторыя кавы: з Эфіопіі ў Асманскую імперыю
- Першая кавярня ў Канстанцінопалі і самы небяспечны эфект кавы
- Чаму Асманская імперыя забараняла каву
- Як шпіён з Рэчы Паспалітай навучыў Еўропу піць каву. Юрый Кульчыцкі і бітва пад Венаю 1683 года
- Як пачалі піць каву з малаком
- Кавярні ў Англіі і прамысловая рэвалюцыя
- Як кава трапіла ў Беларусь. Што пра каву пісаў Адам Міцкевіч?
- Як з'явілася збожжавая кава?
- Першыя кавагаўзэны ў ВКЛ – Гародня і Слонім
- Як у Беларусь трапіла гарбата, ці чай?
- Чайная цырымонія ў Расеі і «Крывавае чаяпіцце» ў ВКЛ у 1655 годзе
- Межы Вялікага Княства Літоўскага пасыпаныя кававай гушчаю?
- Чай або гарбата – як правільна?
Глядзіце праграму «Вусы Скарыны» ў панядзелкі а 18:40 на тэлеканале «Белсат», а таксама на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».