навіны

Незадаволеным адсутнасцю ацяплення мазыранам параілі цярпець, як у блакадным Ленінградзе

Батарэя ацяплення ў кватэры. Фота: Белсат
Батарэя ацяплення ў кватэры. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У Мазыры, нягледзячы на незадаволенасць жыхароў халодным надвор’ем, ацяпленне так і не ўключылі. Прыхільнікі ўлады пачалі ў адказ на скаргі згадваць блакадны Ленінград, паведамляе «Штодзень».

Чытайце таксама:
Кот на батарэі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Plonq / Flickr, CC BY-NC-SA 2.0

«Месяц маябрь». Па Беларусі зноў уключаюць абагрэў, адмяняюць адключэнне гарачай вады

У мясцовых чатах жыхары Мазыра абурана пішуць пра тое, што варта было б уключыць ацяпленне ў кватэрах, бо тэмпература паветра апускалася да двух градусаў цяпла. Аднак любыя крытычныя заўвагі пра тое, што ўладам варта было б уключыць ацяпленне, у адным з мясцовых чатаў адразу ж выдаляліся. А ў адказ праўладныя боты прапаноўвалі класці ў ложак гарачую бутэльку, болей гатаваць на кухні і грэцца гарачай гарбатай з бальзамам ці гарэлкай.

Пры гэтым на крытычныя заўвагі двойчы быў адказ са спасылкай на блакадны Ленінград. Маўляў, «Ленінград блакаду перажыў без ежы, цяпла, гарачай вады ўзімку. Чалавек павінен знаходзіць выйсце з любога становішча». І ўвогуле:

,,

«У блакаду Ленінграду вы, напэўна, у першыя б содні замерзлі».


Чытайце таксама:
Грыгорый Азаронак. Скрыншот з відэа: Азарёнок. Напрямую / Rutube

Азаронак накінуўся на беларусаў: Задзяўблі са сваёй бульбай – абы жэрці

Пры гэтым не ўдакладняецца, чаму праз 31 год кіравання Аляксандра Лукашэнкі Беларусь зрабілася вартаю параўнання з блакадным Ленінградам.

Нагадаем, што «Белсату» менскія чыноўнікі таксама казалі, што не абавязаныя ўключаць ацяпленне, нягледзячы на маразы. «Тыя, каму было холадна, у Польшчу і з'ехалі, я так разумею. Там добра, так», – заявілі ва ўпраўленні гарадской гаспадаркі і энергетыкі Менскага гарвыканкаму.

Адсутнасць ацяплення – не адзіная сітуацыя, за развязанне якой улады Беларусі адмаўляюцца браць на сябе адказнасць. І выказваюць прэтэнзіі самім беларусам. Гэтак, у звязку з праблемамі з якасцю і коштам бульбы прапагандысты Грыгорый Азаронак і Яўген Пуставы заявілі, што людзі «задзяўблі сваёй бульбай» і што для іх, маўляў, важна толькі «жэрці». Хоць «нацыя пераможцаў [у Другой сусветнай вайне. – Рэд. belsat.eu] не скуголіць наконт бульбы».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10