навіны

У Польшчы абвясцілі афіцыйныя вынікі выбараў

Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы. Фота: Państwowa Komisja Wyborcza / Facebook
Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы. Фота: Państwowa Komisja Wyborcza / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы раніцай 19 траўня абвясціла афіцыйныя вынікі першага туру прэзідэнцкіх выбараў, які прайшоў напярэдадні. Як казалі экзітполы, у другі раўнд выходзяць Рафал Тшаскоўскі і Караль Наўроцкі.

Галасаванне на выбарах у Сейм Польшчы. 15 кастрычніка 2023 года. Фота: Attila Husejnow/SOPA Images/LightRocket via Getty Images
«Палітыка ў дачыненні Менску не зменіцца». Польшча рыхтуецца да выбараў прэзідэнта навіны
Перамогу на выбарах у Румыніі святкуе праеўрапейскі мэр Бухарэсту Нікушор Дан. Фота: Nicușor Dan / Facebook
Еўраскептык Сім'ён прызнаў паразу на выбарах у Румыніі навіны

Мэр Варшавы ад кіроўнай цэнтрысцкай Грамадзянскай кааліцыі Рафал Тшаскоўскі набраў 31,36 % галасоў выбарнікаў, ягоны галоўны канкурэнт, старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі з кансерватыўнай партыі «Закон і справядлівасць» – 29,54 %.

Трэцяе і чацвёртае месцы занялі ўльтраправыя кандыдаты Славомір Мэнцэн і Гжэгаж Браўн, якія набралі, адпаведна, 14,81 % і 6,34 %. На пятым месцы – спікер Сейму Шыман Галоўня з правацэнтрысцкай «Трэцяй дарогі».

Прадстаўнікі левых партыяў Адрыян Зандбэрг, Магдалена Беят і Ёанна Сэнышын набралі 4,86 %, 4,23 % і 1,09 % галасоў.

Блогера Кшыштафа Станоўскага падтрымалі 1,24 % выбарнікаў, яшчэ адзін правы кандыдат Марэк Якубяк набраў 0,77 %, Артур Барташэвіч – 0,49 %. За прарасейскага кандыдата Мацея Мацяка аддалі галасы 0,19 % выбарнікаў. Апошняе месца заняў Марэк Вох з 0,09 %.

18 траўня ў Польшчы прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Паколькі ніводзін з кандыдатаў на прэзідэнта Польшчы не набраў больш як 50 % галасоў, 1 чэрвеня адбудзецца другі тур. У ім сустрэнуцца два ўдзельнікі з найбольшаю колькасцю галасоў. Новы кіраўнік дзяржавы павінен прынесці прысягу да 6 жніўня 2025 года – менавіта тады завяршаецца час на пасадзе дзейнага прэзідэнта Анджэя Дуды, які ўжо адпрацаваў два тэрміны і, згодна з Канстытуцыяй, не можа балатавацца зноў.

Некаторыя з кандыдатаў, якія не прайшлі ў другі тур, ужо выказалі сваё падтрыманне аднаму з двух пераможцаў. Іншыя ж пакуль вызначаюцца. Прафесарка Універсітэту Мікалая Каперніка ў Торуні Марыя Вінцлаўская мяркуе, што лёс выбараў будуць вызначаць прыхільнікі ўльтраправых кандыдатаў Мэнцэна і Браўна.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10