18 траўня ў Варшаве прайшла акцыя «Шлях да волі», прысвечаная Дню палітвязня, што адзначаецца 21 траўня (дзень смерці Вітольда Ашурка). Яе ўдзельнікі стварылі на пляцы Каперніка інсталяцыю з партрэтамі палітвязняў на кратах. Але не толькі гэтым была адметная акцыя. Месца імпрэзы нечакана сталася пляцоўкаю адкрытай палемікі паміж палітыкамі, чые ўяўленні пра сам гэты «шлях да волі» розняцца амаль радыкальна. Перад беларусамі выступілі Павел Латушка і Зянон Пазняк.
рэпартаж
«Што рабіць, каб палітвязні выйшлі на волю?» Зянон Пазняк і Павел Латушка выступілі на акцыі «Шлях да волі»