навіны

У ЕЗ дамовіліся стварыць абаронны крэдытны фонд на 150 млрд еўраў

Сцягі Еўразвязу. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Сцягі Еўразвязу. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
podpis źródła zdjęcia

У Еўрапейскім Звязе дасягнутая папярэдняя згода на стварэнне маштабнага абароннага крэдытнага фонду ў аб'ёме 150 мільярдаў еўраў. Пра гэта паведамляе «Polskie Radio» са спасылкаю на крыніцы ў Бруселі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Volodymyr Zelenskyy / Х
Ці здолее Украіна выстаяць без амерыканскай дапамогі? Аналітыка

Дамоўленасць пра стварэнне абароннага крэдытнага фонду ў 150 мільярдаў еўраў была дасягнутая на ўзроўні амбасадараў краінаў-чальцоў ЕЗ і стане найважнейшым элементам плана нарошчвання еўрапейскіх абаронных магутнасцяў.

Стварэнне фонду было адным са стратэгічных прыярытэтаў польскага старшынства ў Радзе ЕЗ, і Польшча актыўна прасоўвала ідэю з пачатку года. Праект прадугледжвае наданне льготных крэдытаў краінам-чальцам на інвестыцыі ў абаронна-прамысловы комплекс.

,,

«Бяспеку нельга купіць – яе трэба будаваць. Гэтыя 150 мільярдаў еўраў менавіта для гэтага і прызначаны», – заявіў на мінулым тыдні ў Бруселі міністр фінансаў Польшчы Анджэй Даманьскі.


Урзуля фон дэр Ляен. Фота: European Commission / Facebook
Еўракамісія прэзентавала план дапамогі Украіне. Вугоршчына ўжо яму перашкаджае Вайна

Варшава чакае, што фонд не толькі ўмацуе абараназдольнасць краіны і рэгіёну, але і паскорыць развіццё нацыянальнай эканомікі, стаўшы стымулам для прамысловага росту і занятасці.

Канчатковае зацвярджэнне дакументу павінна адбыцца на наступным тыдні, калі міністры еўрапейскіх справаў 27 краінаў чальцоў ЕЗ зацвердзяць тэкст пагаднення.

Нагадаем, што амбасадары краінаў Еўрапейскага Звязу таксама ўзгаднілі новы, 17-ы, пакет санкцыяў супраць Расеі, каб абмежаваць яе «доступ да тэхналогіяў для бою» і знізіць даходы.

Што датычыць абароны Еўразвязу, то ў сакавіку старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен прэзентавала кіраўнікам дзяржаваў і ўрадаў план пераўзбраення, які, з ейных словаў, дазволіць мабілізаваць да 800 млрд еўраў на ўзмацненне абараназдольнасці Еўропы. Часткай гэтага плану і ёсць стварэнне крэдытнага фонду.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10