навіны

«Кіберпартызаны» прасачылі вывад грошай з рахунку фонду Мельнікавай

Анжаліка Мельнікава – заснавальніца фонду «Białoruś Liberty», на які паступалі грошы для кіберпартызанаў. Фота: Каардынацыйная рада
Анжаліка Мельнікава – заснавальніца фонду «Białoruś Liberty», на які паступалі грошы для кіберпартызанаў. Фота: Каардынацыйная рада
podpis źródła zdjęcia

«Кіберпартызанам» удалося ўзнавіць кантроль над фондам «Białoruś Liberty», а таксама праз упаўнаважаных прадстаўнікоў атрымаць звесткі пра рух грошай на яго рахунку з 2024 года. 

Новы кіраўнік фонду Мельнікавай можа атрымаць доступ да рахункаў цягам некалькіх тыдняў

Новы кіраўнік фонду Мельнікавай можа атрымаць доступ да рахункаў цягам некалькіх тыдняў

навіны

Паводле заявы «Кіберпартызанаў», фінансавыя дакументы з пачатку 2024 года да канца студзеня 2025 года пацвярджаюць: да таго моманту Анжаліка Мельнікава сумленна выконвала свае абавязкі і не выкарыстоўвала грошай на асабістыя патрэбы.

Аднак, як паведамляецца, першая падазроная аперацыя адбылася 22 студзеня 2025 года, у лютым яна неаднаразова пераводзіла на асабісты рахунак да 2,5 тыс. долараў за адзін раз, выкарыстоўваючы сэрвісы хуткіх пераводаў.

,,

«Перавод паводле гранту для Каардынацыйнай рады – каля 107 тысяч долараў – паступіў на рахунак фонду 13 сакавіка. Атрыманне гэтай сумы не ўзгаднялася з прадстаўнікамі “Кіберпартызанаў”, група не была нават паінфармаваная пра сам факт такога выкарыстання рахунку фонду», – адзначаюць «Кіберпартызаны».


Найбольш маштабны перавод сродкаў адбыўся ў сакавіку: Мельнікава вывела ўсе сродкі, што паступілі ў межах гранту для Каардынацыйнай рады (107 тыс. долараў), а таксама астатнія грошы фонду – яшчэ каля 30 тыс. долараў, прызначаныя на падтрымку «Партызанскага Тэлеграму» і журналісцкія расследаванні.

Найбуйнейшыя транзакцыі адбываліся 5 і 18 сакавіка. Як вынік, паводле падлікаў, агульная сума выведзеных сродкаў перавысіла 150 тысяч долараў. Апошні перавод датаваны 24 сакавіка.

Матывы дзеянняў Мельнікавай пакуль не зразумелыя. Кіберпартызаны не выключаюць ні магчымага шантажу, ні свядомага рашэння самой спікеркі КР. У любым выпадку, як паведамляецца, паводле факту крадзяжу грошай пададзеная заява ў праваахоўныя органы Польшчы.

Нягледзячы на страты, у арганізацыі запэўніваюць: «Гэта не закранае нашай працы ўзлому сетак беларускіх і расейскіх рэжымаў», хоць і кажуць пра некаторае запавольванне працы над «Партызанскім Тэлеграмам» і журналісцкімі расследаваннямі.

Таксама падкрэсліваецца, што паводле правілаў бяспекі, прынятых у групе «Кіберпартызанаў», уся інфармацыя, якая перадаецца вонкавым структурам (бухгалтарам, юрыстам, банкам і іншым), не лічыцца сакрэтнай, бо да яе могуць мець доступ многія людзі, і яна можа трапіць у адкрытыя рэестры. Таму Мельнікава (і фонд у цэлым) не валодае сакрэтнай інфармацыяй пра іх арганізацыю.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10