Шуфлядка

№ 19 адвэнт-календара «Белсату» – шоўмен Дзяніс Дудзінскі

Дзяніс Дудзінскі. Фота: Белсат
Дзяніс Дудзінскі. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

З 1 да 25 снежня штодзень адкрывайце новыя цікавосткі пра вядомых беларусаў і беларусак у адвэнт-календары «Белсату».

Глядзіце святочную анкету і майце добры настрой ужо цяпер!

У сённяшнім акенцы № 19 святочнага календара «Белсату» наш чарговы герой – беларускі шоўмен, экс-вядоўца «Добрай раніцы, Беларусь» і «Славянскага базару» Дзяніс Дудзінскі. У 2021 годзе праз палітычны пераслед ад уладаў Беларусі ён з’ехаў ва Украіну, дзе ў пачатку вайны працаваў карэспандэнтам. Цяпер жыве ў Варшаве і вядзе на «Белсаце» праграму «Хай Так».

13 адказаў Дзяніса глядзіце ніжэй.

Анкета Дзяніса Дудзінскага для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат
Анкета Дзяніса Дудзінскага для адвэнт-календара. Крыніца: Белсат

1. Галоўная падзея гэтага году для вас: Уваход украінскіх войскаў у Курскую вобласць

2. Апішыце гэты год адным словам: Баланс

3. Якім персанажам на Каляды вы б апрануліся? Ніякім. Мне больш падабаецца прымаць калядоўнікаў, а не ўдзельнічаць непасрэдна ў імпрэзе

4. Самы шчаслівы момант 2024 году? Кожны дзень!

5. А галоўны фэйл? У Сербіі замест «хвала» (па-беларуску «дзякуй») увесь час казаў «слава»

6. Якая беларуская навіна ўразіла вас больш за ўсё ў гэтым годзе? Беларускія навіны ўжо даўно не ўражваюць. Смешаць, пужаюць, выклікаюць пачуццё гідлівасці, натхняюць, але не ўражваюць

7. З кім з беларусаў вы вельмі хацелі б пазнаёміцца? З Наталляй Качанавай. Мяне вельмі цікавіць зло, асабліва ў жаночым абліччы

8. Якая песня ў вас гучала часцей за ўсё ў гэтым годзе? «Behind the wheel» (Depeche Mode)

9. Хто з беларусаў стаў для вас асабістым адкрыццём года? Пакуль няма такіх. Мяне наогул цяжка чымсьці ўразіць. Але год яшчэ не скончыўся. Чакаю:)

10. Ваш любімы калядны фільм? «Шчаслівых калядаў» (Joyeux Noël) 2005 года

11. У чым сакрэт вечнай маладосці? Паважаць самаго сябе, любіць сваё ўнутранае дзіця, падтрымліваць эмацыйны баланс, не браць да галавы, думаць аб бясконцасці Сусвету і слухаць жонку

12. Ваша мара на наступны год? Заехаць ва ўласны дом

13. Што б вы хацелі пажадаць беларусам у новым годзе? Спакою, развіцця і больш самаіроніі.

Паглядзець папярэднія адказы можна тут, а заўтра вас ізноў чакае новае акенца адвэнт-календара і новы герой. Не пераключайцеся!

Тэса Анэйда belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10