навіны

У Беларусі задумалі пагоршыць умовы размеркавання выпускнікоў, абмежаваць выезд моладзі за мяжу

Баль выпускнікоў БДУ
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Баль выпускнікоў БДУ. Менск, Беларусь. 28 чэрвеня 2022 года. Фота: Fsc.bsu.by
podpis źródła zdjęcia

Савет Міністраў бачыць праблему з непапулярнасцю адукацыі ў Беларусі і прымусовым размеркаваннем па атрыманні вышэйшай адукацыі. Вось толькі, мяркуючы са здабытых «BELPOL» дакументаў, не разумее, як гэтыя праблемы развязаць.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Людзі пераходзяць дарогу ў Варшаве, Польшча. 23 кастрычніка 2024 года. Фота: Белсат

Як беларусы адаптуюцца на працоўным рынку Еўразвязу? Даследаванне

Аналітыка

Арганізацыя «BELPOL» здабыла дакументы, якія сведчаць пра планаванне новых захадаў для абмежавання выезду моладзі з Беларусі і «замацавання» размеркаваных па атрыманні вышэйшай адукацыі за бюджэтныя сродкі. 


Яшчэ ў сакавіку 2023 года з’явілася дарожная мапа захадаў для ўтрымання моладзі ў краіне, Савет Міністраў паставіў задачы мноству міністэрстваў і ведамстваў. У чэрвені 2024-га Міністэрства адукацыі патрабавала справаздачы аб выкананні. Падрабязна пра дакументы расказала «Зеркало».


Што прыдумалі


  • Міністэрству адукацыі, Менгарвыканкаму і аблвыканкамам даручылі аптымізаваць тэрміны падрыхтоўкі спецыялістаў і іхнага замацавання на працоўным месцы, «падвысіць прывабнасць айчыннай адукацыі».
  • Мінадукацыі атрымала загад выключыць тэрмін службы ў войску або альтэрнатыўнай службы з тэрміну адпрацоўвання, а таксама не вызваляць тых, хто служыў, ад выплаты кампенсацыі пры адмове ад размеркавання.
  • Для тых, хто не прыехаў на месца працы па размеркаванні або не адпрацаваў усяго тэрміну без паважлівай прычыны, прыдумалі павышаныя каэфіцыенты выплаты кампенсацыі.
  • Выпускнікам установаў прафесійна-тэхнічнай адукацыі задумалі павялічыць тэрмін абавязковага адпрацоўвання з года да двух.
  • Каб спрыяць «замацаванню», прыдумалі не вызваляць ад размеркавання сямейнікаў, калі муж і жонка могуць апынуцца ў розных гарадах. Паводле гэтай ідэі, калі мужа размяркоўваюць у горад A, а жонка жыве ў горадзе Б, камусьці з іх трэба будзе адшукаць працу ў «замоўніка кадраў» у горадзе A ці Б, каб застацца разам.
  • Міністэрству адукацыі, Міністэрству аховы здароўя і Міністэрству юстыцыі паставілі задачу «прапрацаваць пытанне адказнасці маладога спецыяліста» пасля навучання за бюджэтныя грошы. А на наймальнікаў задумалі «ўскласці персанальную адказнасць за паказнікі замацаванасці» маладых спецыялістаў.
  • Міністэрству адукацыі разам з Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам паставілі задачу «сістэмнага кантролю» за тым, як студэнты ездзяць на навучанне ў іншыя краіны, а працаўнікі – у замежныя камандзіроўкі. На дадатак, гэтым ведамствам даручылі сачыць за незаконнай рэкламай пра навучанне за мяжой і паведамляць пра такія выпадкі ў Міністэрства гандлю.
  • Адсочваць хочуць не толькі студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю за мяжой, але нават тых, хто падаў запыт на апастыль. Гэтыя звесткі Міністэрства адукацыі мае высылаць у Міністэрства працы. 
  • Міністэрству ўнутраных справаў даручылі «прапрацаваць пытанне аб пераглядзе падыходаў» да выдачы ліцэнзіяў на дзейнасць, звязаную з уладкаваннем працаўнікоў за мяжой.
  • Міністэрству адукацыі даручылі «забяспечыць канкурэнтаздольнасць» беларускай адукацыі і распрацаваць «комплекс захадаў для падвышэння прывабнасці адукацыі і скарачэння адтоку кадраў». Як – не сказалі.
  • Міністэрству замежных справаў далі задачу інфармаваць замежнікаў пра магчымасці навучання ў Беларусі, дэпартаменту міграцыі МУС – распрацаваць рэкамендацыі для замежнікаў, якія хочуць працаваць у Беларусі пасля атрымання адукацыі, а Міністэрству адукацыі – паўплываць на беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы, каб яны актыўней удзельнічалі ў выставах у краінах СНД.


Улады ўмеюць забараняць і абмяжоўваць, але не могуць развязаць праблемы


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Зала чакання. Фота: Rawpixel.com, CC0

39,3 % моладзі хоча ці плануе з’ехаць з Беларусі – Ціханоўская

навіны

Прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар у каментары «Белсату» падкрэслівае, што здабытыя дакументы – з грыфам «для службовага карыстання», то бок прызначаліся для вузкага кола асобаў.


Змест дакументаў, на ягоную думку, сведчыць, што папулярнасць беларускай вышэйшай адукацыі сярод нашых суайчыннікаў вельмі нізкая. Шмат якія беларусы па сканчэнні школы збіраюцца з'язджаць за мяжу. Улады разумеюць праблему, ведаюць пра вялікую колькасць вакансіяў і бачаць шкоднасць такой сітуацыі для эканомікі. Але што з гэтым рабіць – не ведаюць. У дакументах, адзначае Жыгар, шмат агульных фразаў пра «падвышэнне пазнавальнасці» ці «папулярызацыю».


«Ні пра якую эфектыўнасць усіх гэтых рэкамендацыяў гаворкі быць не можа, – кажа Жыгар. – Беларуская адукацыя непапулярная ў Беларусі, яна абсалютна бесперспектыўная з гледзішча таго, што калі чалавек, напрыклад, захоча паехаць кудысьці ў Еўропу, у ЗША, яна не будзе там цаніцца. Як зрабіць лепш, яны проста не ведаюць».

,,

«Яны хацелі б зрабіць лепш, але аўтарытарная сістэма абсалютна звязвае ім рукі. Гэта зрабіць немагчыма, бо сістэма адукацыі існуе ў агульнай сістэме беларускай аўтарытарнай дзяржавы».


Прагрэсу ў папулярызацыі адукацыі і працы ў Беларусі ўлады дамагчыся не змогуць, а змогуць толькі забараніць выезд з Беларусі або пераразмеркаванне на лепшыя месцы працы, лічыць Жыгар. Але моладзь наўрад ці захоча вучыцца 4–5 гадоў, каб быць размеркаванай невядома куды і без перспектываў росту. Хутчэй, захоча выбіраць еўрапейскую адукацыю. А дзяржава збіраецца максімальна ўзмацняць кантроль за тымі, хто хоча выехаць. 

Калі сітуацыя будзе пагаршацца, улады могуць пайсці і на тое, каб зусім забараніць пэўным катэгорыям моладзі выезд з Беларусі, мяркуе прадстаўнік «BELPOL». Ён перакананы, што сітуацыя будзе пагаршацца. А значыць, у будучыні ўлады могуць, напрыклад, проста не рабіць апастылю дакументаў, рабіць яго надзвычай дарагім ці не выдаваць яго своечасова. Іншых механізмаў улады Беларусі не ведаюць.


Ян Федаровіч, Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10